У ПАР знайшлі буйны блакітны алмаз
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
14.06.2014 15:15
На шахце Кулінан ў ПАР знойдзены блакітны алмаз вагой 122,52 карата.
Дзякуючы чысьціні й іншым парамэтрам мінерал можа стаць самым каштоўным сярод усіх, калі-небудзь знойдзеных.
Рэдкая знаходка была зробленая ўсяго празь месяц пасьля таго, як за 24 мільёны даляраў прадалі іншы блакітны алмаз ў 29,6 карата. Ён таксама быў знойдзены ў Кулінан.
Цяперашні каштоўны камень можа па сваіх характарыстыках абагнаць па цане белы алмаз масай 507 карат з тае ж шахты. Ён быў прададзены амаль за 33 мільёны даляраў у 2010 годзе, што стала рэкорднай цаной для алмаза.
У цяперашні час кампанія-уладальнік шахты і знаходкі займаецца ацэнкай кошту каменя, пасьля чаго выставіць яго на продаж. На рынку блакітныя алмазы цэняцца значна вышэй, чым белыя.
эб/lenta.ru