Апытаньне нядаўна правёў Летувіскі інстытут Spinter tyrimai па замове ўплывовага парталу Delfi.lt. Зь яго вынікае, што для 72,5 адсотка летувісаў самая варожая краіна — гэта Расея, на другім месцы нечакана апынулася Польшча (26,8 адсотка), а Беларусь на трэцім (19,1 адсотка). Сваімі сябрамі летувісы лічаць Латвію і Эстонію (71,4 адсотка) і паўночна-эўрапейскія краіны, такія як Данія, Нарвэгія, Швэцыя ды Фінляндыя — 46,4 адсотка. Дружалюбнай краінай Польшчу называе ўсяго 12,6 адсотка.
Першае месца Расеі ў сьпісе ворагаў Летувы, паводле камэнтатараў, не выклікае зьдзіўленьня, бо гэта вынік агрэсіўнай палітыкі Крамля ў дачыненьні да Ўкраіны, а вось другое месца для Польшчы — гэта сэнсацыя. У аналягічным апытаньні ў 2006 годзе так лічыла толькі 7,4% летувіскіх грамадзянаў, а больш за палову насельніцтва краіны ў Польшчы бачыла сябра.
— Не сакрэт, што пасьля 2008 года, калі адбылася зьмена ўраду ў Польшчы, польска-летувіскія адносіны сапсаваліся. Раней ім спрыяла сяброўства прэзыдэнтаў Качыньскага й Адамкуса. Цяпер гучыць шмат ваяўнічай рыторыкі, якая падсілкоўваецца таксама мясцовымі палякамі, — лічыць летувіскі палітоляг Віціс Юрконіс з Навуковага Цэнтру Ўсходняй Эўропы.
Інакш бачаць сытуацыю палякі, якія жывуць у Летуве.
— Гэтае дасьледаваньне паказвае ўзьдзеяньне палітыкі прэзыдэнт Далі Грыбаўскайтэ, — скамэнтавала штодзёнцы «Gazeta Wyborcza» польская журналістка Эдыта Максімовіч зь Вільні. — Важныя для палякаў пытаньні застаюцца нявырашанымі і спрыяюць варожасьці ў адносінах да Польшчы.
На працягу многіх гадоў спрэчным момантам у польска-летувіскіх ўзаемаадносінаx застаецца напісаньне польскіх імёнаў у афіцыйных дакумэнтах і выкарыстаньне двухмоўных інфармацыйных шыльд з назвамі вуліц і мясцовасьцяў там, дзе сканцэнтравана пражываюць прадстаўнікі польскай нацыянальнай меншасьці.
wyborcza.pl/ эб
Хто вораг летувісу?
Для большасьці летувісаў Расея — варожая краіна. Польшчу так ацэньвае кожны чацьвёрты.
Апытаньне нядаўна правёў Летувіскі інстытут Spinter tyrimai па замове ўплывовага парталу Delfi.lt. Зь яго вынікае, што для 72,5 адсотка летувісаў самая варожая краіна — гэта Расея, на другім месцы нечакана апынулася Польшча (26,8 адсотка), а Беларусь на трэцім (19,1 адсотка). Сваімі сябрамі летувісы лічаць Латвію і Эстонію (71,4 адсотка) і паўночна-эўрапейскія краіны, такія як Данія, Нарвэгія, Швэцыя ды Фінляндыя — 46,4 адсотка. Дружалюбнай краінай Польшчу называе ўсяго 12,6 адсотка.
Першае месца Расеі ў сьпісе ворагаў Летувы, паводле камэнтатараў, не выклікае зьдзіўленьня, бо гэта вынік агрэсіўнай палітыкі Крамля ў дачыненьні да Ўкраіны, а вось другое месца для Польшчы — гэта сэнсацыя. У аналягічным апытаньні ў 2006 годзе так лічыла толькі 7,4% летувіскіх грамадзянаў, а больш за палову насельніцтва краіны ў Польшчы бачыла сябра.
— Не сакрэт, што пасьля 2008 года, калі адбылася зьмена ўраду ў Польшчы, польска-летувіскія адносіны сапсаваліся. Раней ім спрыяла сяброўства прэзыдэнтаў Качыньскага й Адамкуса. Цяпер гучыць шмат ваяўнічай рыторыкі, якая падсілкоўваецца таксама мясцовымі палякамі, — лічыць летувіскі палітоляг Віціс Юрконіс з Навуковага Цэнтру Ўсходняй Эўропы.
Інакш бачыць сытуацыю палякі, якія жывуць у Летуве.
— Гэтае дасьледаваньне паказвае ўзьдзеяньне палітыкі прэзыдэнт Далі Грыбаўскайтэ, — скамэнтаваў штодзёнцы «Ґазэта Ўыборча» польская журналістка Эдыта Максімовіч зь Вільні. — Важныя для палякаў пытаньні застаюцца нявырашанымі і спрыяюць варожасьці ў адносінах да Польшчы.