Ліянэль Мэсі падпісаў новы кантракт з «Барсэлёнай»
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        19.05.2014 20:40
                    
                                 
                
                
                    Нападнік футбольнага клюбу «Барсэлёна» Ліянэль Мэсі падпісаў новы кантракт з камандай. 
                
                
                
                
               
                
                         
 Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт каталёнцаў.
Кантракт аргентынскага форварда разьлічаны да 2018 года. Паводле паведамленьняў мясцовых СМІ, зарплата футбаліста складзе 20 мільёнаў эўра з вылікам падаткаў.
Зходна з папярэднім кантрактам, Мэсі атрымліваў 14,6 мільёна эўра ў год, а таксама каля 15 мільёнаў эўра прыбытку ад рэклямных кантрактаў.
Новая дамова была падпісаная ў прысутнасьці прэзыдэнта «Барсэлёны» і бацькі гульца Хорхэ Мэсі.
Раней заўзятары «Барсэлёны» ў галасаваньні на партале Sport.es выказалі меркаваньне, што клюб павінен прадаць нападніка.
У гэтым сэзоне Мэсі ў складзе «Барсэлёны» забіў 28 мячоў у чэмпіянаце Гішпаніі. 
эб