Каханьне ня ведае... росту (ФОТА)
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        10.05.2014 17:18
                    
                                 
                
                
                    Самая высокая дзяўчына ў сьвеце прыняла прапанову рукі й сэрца каханага, які на дзьве галавы ніжэй за яе.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         
foto: quotes-and-fun.blogspot.com
 
Самая высокая дзяўчына ў сьвеце, бразыльская мадэль Элісані да Круз Сільва, прыняла прапанову рукі й сэрца каханага Франкінальда, які на дзьве галавы ніжэйшы за яе. Рост Элісані - 2,06 м, а яе жаніха - 1,62 м , паведамляе The Mirror.
Закаханыя жывуць у бразыльскім горадзе Салінаполіс. Паводле словаў жаніха, ён заўсёды хацеў сустракацца з высокімі дзяўчатамі, і Элісані ідэальна падыходзіць яму. Франкінальда было ня так проста дамагчыся рукі каханай, якая спадабалася яму зь першага погляду. Паводле ўспамінаў Элісані, пры іх першай сустрэчы гэты "дробны хлопец" выклікаў у яе толькі раздражненьне, але пазьней іх адносіны кардынальна зьмяніліся. Элісані й Франкінальда ня хочуць сьпяшацца зь вясельлем, нягледзячы на тое, што нявеста ўжо падрыхтавала вясельную сукенку. Элісані хоча перад шлюбам у царкве зладзіць "разьвітальны" дзявочнік.
вс