Logo Polskiego Radia
Print

„Экадом” – папулярызатар экалягічнага ладу жыцьця

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 18.04.2014 12:25
  • 007a6699.mp3
Важнае месца ў дзейнасьці „Экадому” займае папулярызацыя арганічнай сельскай гаспадаркі.

/


У Беларусі актыўна працуюць няўрадавыя арганізацыі, якія штодня змагаюцца за пашырэньне экалягічнай сьвядомасьці ў грамадзтве. Прасоўваньнем экалягічнага ладу жыцьця і папулярызацыяй арганічнай сельскай гаспадаркі займаецца, у прыватнасьці, Экадом.

Удзельнікі шматлікіх праграм, якія ладзіла гэтая арганізацыя, ня раз змаглі пераканацца, што „Экадом” прапануе самыя сучасныя падыходы да адукацыі, унікальныя аўтарскія трэнінгі. Дзейнасьць „Экадому” спрыяе прыцягненьню ўвагі насельніцтва да экалягічных праблем праз удзел і досьвед сумесных дзеяньняў. Асноўны акцэнт робіцца на адукацыйныя праграмы, здольныя ня толькі даць інфармацыю аб існуючых экалягічных праблемах, але і паказаць канструктыўныя і станоўчыя шляхі іх вырашэньня.

Важнае месца ў дзейнасьці „Экадому” займае папулярызацыя арганічнай сельскай гаспадаркі. Пра гэта распавядае кандыдат сельскагаспадарчых навук, каардынатар праектаў па арганічнай сельскай гаспадарцы спадарыня Сьвятлана Семенас.

Праект «Экадом» быў зарэгістраваны як рэспубліканская грамадзкая арганізацыя 21 чэрвеня 1996 года. Сёньня гэта адна зь вядучых экалягічных арганізацый Беларусі.

Размову слухайце, калі ласка, у далучаным гукавым файле.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт