Мэсі стаў лепшым нападнікам у гісторыі «эль клясыка»
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
24.03.2014 17:17
Нападнік каталёнскай «Барсэлёны» Ліянэль Мэсі ўсталяваў рэкорд выніковасьці ў матчах з мадрыдзкім «Рэалам».
У самым цікавым матчы гішпанскай лігі «эль клясыка», за якім з захапленьнем сачыў увесь футбольны сьвет, сустрэліся Рэал Мадрыд і Барсэлёна. Лепшымі аказаліся госьці - Барсэлёна на Сант'яга Бэрнабэў выйграла 4:3 (2-2).
Нападнік каталёнскай «Барсэлёны» Ліянэль Мэсі ўсталяваў рэкорд выніковасьці ў матчах з мадрыдзкім «Рэалам». Пра гэта паведамляе аналітычная кампанія Infostrada Sports, якая займаецца спартовай статыстыкай.
Выйсьці на першае месца аргентынцу дапамог хэт-трык , зроблены ў чарговай гульні з «Рэалам». Такім чынам на рахунку Мэсі 21 гол у вароты мадрыдзкай каманды. Раней гулец «Барсэлёны» дзяліў першае месца ў спрэчцы снайпэраў з нападнікам «Рэалу» Альфрэда ды Стэфана, якому ўдалося 18 разоў трапіць у вароты каталёнцаў.
Мэсі ў другі раз атрымалася зрабіць хэт-трык падчас «эль клясыка». Упершыню ён змог забіць тры мячы «Рэалу» ў сэзоне-2007/08. Тая гульня праходзіла на «Камп Ноў» і завяршылася зь лікам 3-3.
Чарговае «эль клясыка» прайшло ў ноч на 24 сакавіка ў Мадрыдзе і завяршылася перамогай «Барсэлёны» зь лікам 4:3. Акрамя Мэсі, які праславіўся на 42-й, 65-й (з пэнальці) і 84-й (з пэнальці) хвілінах , у складзе пераможцаў гол забіў Андрэас Іньеста (на сёмай хвіліне). У «Рэалу» дублем адзначыўся Карым Бэнзема (на 20-й і 24-хвілінах ) . Яшчэ адзін гол з пэнальці на 55-й хвіліне забіў Крышціяну Раналду.
«Рэал» з 70-ю ачкамі застаўся на другім месцы ў турнірнай табліцы. «Барсэлёна » знаходзіцца на трэцяй пазыцыі з 69-ю ачкамі. Ачольвае табліцу мадрыдзкі «Атлетыка», на рахунку якога 70 ачкоў.
lenta.ru/ эб