Перадазіроўка вітамінаў можа быць шкоднай
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
18.03.2014 16:58
Клінічныя дасьледаваньні паказваюць , што ў некаторых выпадках дабаўкі могуць выклікаць нават рак.
На стомленасьць, на імунітэт, на прыгожыя валасы й фігуру. Біялягічна актыўныя дабаўкі рэклямуюцца як выдатныя спэцыялы на любыя праблемы са здароўем. Тым ня менш, экспэрты тлумачаць - дадаткі не зьяўляюцца лекамі, толькі прадуктамі, якія дапаўняюць дыету.
Дырэктар Нацыянальнага інстытута лекаў прафэсар Зьбігнеў Фіялэк падкрэсьлівае, што перадазіроўка розных вітамінаў і мікраэлемэнтаў можа быць шкоднай. Клінічныя дасьледаваньні паказваюць , што ў некаторых выпадках дабаўкі могуць выклікаць рак.
Экспэрты адзначаюць, што харчовыя дабаўкі часта рэклямуюцца па тэлебачаньні як прадукты, якія зьяўляюцца гарантыяй добрага здароўя, а гэта ня так.
Штогод палякі выдаюць на розныя харчовыя дабаўкі, вітаміны і мінэралы 1 млд даляраў.
яс