Logo Polskiego Radia
Print

Інтэрнэт-сайты патрыманых рэчаў узрастаюць у сілу

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 18.03.2014 15:43
Амаль 7 мільёнаў карыстальнікаў мае партал Tablica.pl, дзе можна купіць усё.

Амаль 7 мільёнаў карыстальнікаў мае партал Tablica.pl, дзе можна купіць і прадаць патрыманую мэблю, вопратку, зьвяркоў, электроніку, машыны і ўсё што заўгодна. Ёсьць амаль 300 падобных парталаў на польскай мове.

- Гэта таксама праява экалягічнага ладу жыцьця, процідзеяньне нястрыманага спажываньня і марнатраўства прыродных рэсурсаў, - кажа мэнэджэр партала Tablica.pl.

Вялікай групай карыстальнікаў зьяўляюцца людзі ва ўзросьце 18-34 гады. Яны зразумелі, што патрыманыя рэчы маюць сваю вартасьць і даюць магчымасьць падзарабіць дадатковыя грошы. Многія аб’явы датычаць продажу брэндавых тавараў. За невялікія грошы можна мець стыльную мэблю або модную вопратку.

яс/Dziennik. Gazeta Prawna

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт