Logo Polskiego Radia
Print

Попыт на гарэлку, макароны й часнык можа вырасьці

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 05.03.2014 12:47
У інтэрнэце людзі дыскутуюць, ці вайна ўжо пачалася, ці пачнецца вось-вось.

Калі судзіць па зьмесьце розных форумаў у інтэрнэце, палякі сапраўды баяцца Трэцяй сусьветнай вайны. І рыхтуюцца да яе, купляючы рэчы пра запас – чытаем у газэце “Rzeczpospolita”.

Толькі крок аддзяляе нас ад выбуху панікі. У такой сытуацыі, калі ўсё можа здарыцца, фантазія падсоўвае найгоршыя сцэнары, - мяркуе псыхоляг Зьбігнеў Нэнцкі.

У інтэрнэце людзі дыскутуюць, ці вайна ўжо пачалася, ці пачнецца вось-вось, разважаюць, чаму плачуць іконы, пра што пісалі ўкраінскія СМІ. Калі хтосьці бачыць здымкі людзей, забітых на Майдане, і чуе, што Польшча таксама знаходзіцца пад пагрозай, то прачынае сабе ўяўляць, што яго чакае такі ж лёс.

У сеціве ёсьць гатовыя сьпісы прадуктаў і тавараў, якія неабходна падрыхтаваць. Часьцей за ўсё гэта вада, макароны, цукар і мука. Некаторыя раяць купляць часнык, які можа замяніць антыбіётыкі. Таксама прыдасца гарэлка. Прадпрымальныя пішуць, што ў бомбасховішча варта ўзяць жаночыя гігіенічныя прыналежнасьці, прэзэрватывы й цыгарэты, якія могуць служыць у якасьці грошай.

“Я перакананы, што неўзабаве пачнуцца масавыя пакупкі,- адзначае псыхоляг і гаворыць, што стадныя рэакцыі ірацыянальныя. – На шчасьце, гэтыя тавары хутка не псуюцца, а эканоміка заробіць”, – падсумоўвае Зьбігнеў Нэнцкі.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт