Logo Polskiego Radia
Print

Сэрца ці розум?

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 31.01.2014 11:26
Людзі, якія сталі парай дзякуючы сватам, як правіла радзей разводзяцца й больш задаволеныя сваім саюзам.

Мільянэр і дзяўчына зь беднай сям’і, прынцэса й жабрак – такія пары магчымыя толькі ў кіно. Інтэрвію з эканамісткай і пісьменьніцай, дасьледчыцай любоўных саюзаў Марынай Адшэйд друкуе Polska (The Times). У саюзы ўваходзяць як правілы людзі з падобным матэрыяльным статусам. Чым больш двое людзей падобныя адзін на аднаго, тым саюз будзе мацней і шчасьлівей.

Людзі, якія сталі парай дзякуючы сватам, як правіла радзей разводзяцца й больш задаволеныя сваім саюзам, чым тыя, якія заключаюць шлюб у выніку закаханьня. Праўда, гэта бачна толькі праз 4-5 гадоў сужонства. На пачатку пары аднолькава шчасьлівыя, або нават больш задаволеныя сваім саюзам тыя, хто зьвязаўся з партнэрам у выніку каханьня. Але праз 5 гадоў аказваецца, што ў саюзах, заснаваных з дапамогай розуму, а ня сэрца, больш каханьня й гармоніі, чым у іншых.

Як паказваюць дасьледаваньні, дзяўчыны з багатых сем’яў радзей нараджаюць няшлюных дзяцей, у іх выпадку назіраецца меншая рызыка перадшлюбнага сэксу. У багатых дамах на першым месцы стаіць адукацыя, а дзяўчыны ведаюць, што цяжарнасьць у гэтым перашкаджае й таму не дазваляюць сабе паводзіны, якія маглі б давесьці да цяжарнасьці.

Багатыя таксама радзей разводзяцца – падкрэсьлівае дасьледчыца. Так што каханьне важнае, але нельга таксама ня браць пад увагу іншыя крытэры, якія ўплываюць на гармонію ў сям’і – як матэрыяльны статус і адукацыя, - адзначае Марына Адшэйд.

Polska (The Times)/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт