Азаранка і Мірны ў чвэрцьфінале 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        20.01.2014 17:28
                    
                                 
                
                
                    Азаранка і Мірны выйшлі ў чвэрцьфінал адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе.
                
                
                    
                        
sport28.ru
                     
                
                
                
               
                
                         
Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе — першага з чатырох у сэзоне турніраў "Вялікага шлема".
20 студзеня ў чацьвёртым коле другая ракетка сьвету перамагла амэрыканку Слоан Стывэнс (13) зь лікам 6:3, 6:2.
Наступная суперніца Азаранкі вызначыцца ў матчы полькі Агнешкі Радваньскай (5) і гішпанкі Гарбінэ Мугуруса (38).
Беларуская спартоўка выйграла Australian Open у 2012 і 2013 гадах.
У сваю чаргу Максім Мірны, які займае 26-е месца ў парным рэйтынгу, і расеец Міхаіл Южны (77) выйшлі ў чвэрцьфінал спаборніцтваў дуэтаў — яны перамаглі ў трэцім коле "пасеяных" пад 11-м нумарам французаў Жульена Бэнто і Эдуара Ражэ-Васьлена— 6:2, 4:6, 6:3. 
Перад гэтым Мірны і Южны ўзялі верх над шостымі "сеянымі" гішпанцамі Марсэлем Гранальерсам і Маркам Лопэсам— 4:6, 6:3, 7:6 (7:3).
У наступным раўндзе іх чакае паядынак яшчэ з адной "сеянай" (пад 14-м нумарам) парай — у ёй гуляюць Лукаш Кубат (Польшча) і Робэрт Ліндстэт (Швэцыя). 
БелаПАН/эб