Logo Polskiego Radia
Print

Самы хуткі лыжнік у Польшчы

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 13.01.2014 05:17
Енджэй Дабравольскі хоча вярнуцца на подыюм Кубку сьвету і плянуе пабіць сусьветны рэкорд.
Jedrzej Dobrowolski: FacebookJedrzej Dobrowolski: Facebook


Енджэй Дабравольскі, самы хуткі польскі лыжнік, які стартуе ў гарналыжных спаборніцтвах на хуткасьць (speed ski), хоча вярнуцца на подыюм Кубку сьвету і плянуе пабіць сусьветны рэкорд.

Гарналыжныя спаборніцтвы на хуткасьць - гэта экстрэмальны спорт. Лыжнікі разганяюцца з нуля да 200 км/г за 6 сэкунд. Такім чынам, іх вынік лепшы, чым многіх сучасных аўтамабіляў.

У 1992 годзе гарналыжныя спаборніцтвы на хуткасьць (speed ski) былі адной з дысцыплін на Зімовых Алімпійскіх гульнях у Альбэрвіль. Тады паляк Анджэй Тобіяш пабіў рэкорд Польшчы, дасягнуўшы хуткасьці 188,8 км/г. Пазьней яму ўдалося праехаць яшчэ хутчэй - перавышаючы хуткасьць больш як 200 км/г. Гэты рэкорд доўгі час быў недасяжны для польскіх спартоўцаў. Ажно да часу, калі зьявіўся Енджэй Дабравольскі і сьлізгануў па нахіле з хуткасьцю 209,14 км/г. Актуальны рэкорд Дабравольскага ўражвае - 234,9 км/г.

Хоць гарналыжныя спаборніцтвы на хуткасьць - гэта дысцыпліна, пра якую мы часьцей чуем у замежных сродках масавай інфармацыі, чым у Польшчы або Беларусі, польскі лыжнік робіць усё, каб гэта зьмяніць.

- Я працую над гэтым, каб папулярызаваць speed ski ў нашай краіне, - прызнае Дабравольскі ў інтэрвію Польскаму радыё. - Я зноў буду спрабаваць пабіць рэкорд хуткасьці ў польскіх Татрах, на гары Каспровы Верх. Апроч таго зьявіўся новы гулец, які хоча паспрабаваць свае сілы ў лыжных спаборніцтвах на хуткасьць. Мы не стаім на месцы, я спадзяюся, што зьмены ідуць у лепшы бок.

Пакуль што, аднак. Дабравольскі зьяўляецца адзіным польскім спаборнікам ў гэтай дысцыліне. Лыжнік стартуе ў Кубку сьвету і нават плянуе вярнуцца на подыюм. Каб дасягнуць цяперашняга рэкорду сьвету, яму засталося ўсяго 16 км/г.

А як выглядае будзённае жыцьцё польскага спратоўца? - Праца, трэніроўкі, сям'я, праца, трэніроўкі... Дабравольскі мае свой сямейны бізнэс, але штодня стараецца "вырвацца" з працы на трэніроўку, хаця б на 40 хвілін.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт