2014 - год Кольбэрга, Карскага, Новака-Езяранскага і сьв. Яна з Дуклі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
01.01.2014 09:00
У чым іх заслуга для Польшчы - нагадвае "Polityka".
Ян КарськийWikipedia
Тыднёвік „Polityka” паведамляе, што пасьля бурных спрэчак на форуме камісіі культуры польскага Сэйму дэпутаты абвесьцілі 2014 год Годам Оскара Кольбэрга – з нагоды 200-годзьдзя з дня яго народзін. Оскар Кольбэрг сваё доўгае й адзінокае жыцьцё аддаў адной справе: ён дакладна дасьледаваў жыцьцё польскіх сялян і народныя польскія звычаі.
2014 год абвешчаны таксама Годам Яна Карскага ў сотую гадавіну нараджэньня. Карскага называлі чалавекам, які спрабаваў спыніць галакост. Дзякуючы гэтаму, ён стаў адным з найбольш вядомых палякаў у сьвеце. Прозьвішча „Карскі” перш за ўсё асацыюецца з перададзеным на Захад рапаратам пра масавае забойства габрэяў падчас Другой сусьветнай вайны.
Камісія культуры Сэйму вырашыла таксама, што ў 2014 годзе будзе ўшаноўвацца памяць сьвятога Яна з Дуклі ў сувязі з 600-годзьдзем з дня нараджэньня сьвятога і з 275-ымі ўгодкамі абраньня яго патронам Польшчы. Ян з Дуклі – пабожны бэрнардынец, пустэльнік, сьвятар, патрон Польшчы й Літвы. Быў блаславёны папам рымскім Клемэнсам XІІ у 1733 г., а Ян Павал ІІ кананізаваў сьватара ў 1997 годзе. „Polityka” нагадвае, што Ян з Дуклі жыў пры Ягайлах. Ён імкнуўся прыцягнуць армян і праваслаўных Вялікага Княства Літоўскага ў каталіцызм. На шчасьце, не сілай, а ў духу мультыкультурнай палітыкі эпохі Ягайлаў.
У 2014 годе Польшча будзе таксама ўшаноўваць памяць Яна Новака-Езяраньскага. 3 кастрычніка спаўняецца 100 гадоў з дня яго народзін. Новак -Езяраньскі неаднаразова ў ключавых момантах ўплываў на ход падзей у Польшчы. Будучы кансультантам Рады Бясьпекі ААН ці пазьней дарадчыкам кіраўніцтва ЗША, аказаў значны ўплыў на іх палітыку актыўнай падтрымкі для Салідарнасьці”, - паведамляе тыднёвік „Polityka”.
яс/Polityka