Logo Polskiego Radia
Print

«Вікіпэдыя» дазволіла чарнавікі

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 23.12.2013 16:20
Аўтары артыкулаў для «Вікіпэдыі» змогуць працаваць спачатку на чарнавіках.


Карыстальнікі, якія ўдзельнічаюць у стварэньні інтэрнэт-энцыкляпэдыі «Вікіпэдыя», атрымалі магчымасьць пісаць чарнавікі артыкулаў. Паведамленьне пра гэта зьявілася ў афіцыйным блёгу сусьветнай энцыкляпэдыі.

Паводле прадстаўнікоў «Вікіпэдыі», цяпер перад публікацыяй артыкулу яго можна будзе рэдагаваць ў чарнавой вэрсіі, якая ня будзе публікавацца на сайце. Ад апублікаванага артыкулу такі матэрыял будзе адрозьнівацца дадаткам слова «Draft» («Чарнавік») перад загалоўкам. На першым этапе ўвядзеньня функцыі, новая магчымасьць будзе даступная толькі для карыстальнікаў ангельскамоўнай вэрсіі інтэрнэт-энцыкляпэдыі.

Інтэрнэт-энцыкляпэдыя «Вікіпэдыя» нарадзілася ў сеціве ў 2001 годзе. Рэсурс ўяўляе сабой электронную энцыкляпэдыю, папаўненьнем якой на бясплатнай аснове можа займацца кожны жадаючы. Самым буйным разьдзелам «Вікіпэдыі» зьяўляецца яе ангельскамоўны сэгмэнт, які зьмяшчае больш за чатыры мільёны артыкулаў.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт