Logo Polskiego Radia
Print

6 млн. карпаў – ахвяры рытуальнага забою

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.12.2013 15:15
20 сьнежня сябры жывёлаў адзначаюць X Дзень рыбы.

20 сьнежня абаронцы жывёлаў адзначаюць X Дзень рыбы, устаноўлены фондам „Эмпатыя” з мэтай усьведамленьня людзям, што рыба таксама адчувае боль. Абаронцы жывёлаў імкнуцца да таго, каб у польскіх крамах не прадавалі жывую рыбу, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.

Паводле дасьледаваньня Цэнтру апытаньня грамадзкай думкі (CBOS), 65% палякаў выступае супраць рытуальнага забою жывёлаў. У той жа час большасьць апытаных пагаджаецца на рытуальны забой карпа ды часта яны зьдзяйсьняюць гэта асабіста.

Зь біялягічнага пункту гледжаньня пачуцьцё болю й страху рыбы не адрозьніваецца ад таго, які боль і страх адчуваюць каровы або бараны.

Тым часам, як падкрэсьліваюць абаронцы жывёлаў, рытуальны забой карпаў больш жорсткі, чым забой кароў або авечак у рамках рэлігійных рытуалаў юдаізму ці ісламу. Гаворка ідзе пра тое, што забою карпаў папярэднічае лоўля, загрузка й транспарт, падчас якіх рыба вельмі пакутуе. Пасьля таго, як рыба апынецца ў краме, яна зноў задыхаецца ў цесных ёмістасьцях або поліэтыленавых пакетах.

Калі карпу пашанцуе, пасьля гэтых пакутаў прадавец адрэжа яму галаву вострай сякерай. Калі ўсё ж карпу ня пашчасьціцца, то бок нож прадаўца акажацца тупым, то цьвёрдую й сьлізкую рыбу чакаюць далейшыя пакуты й павольная сьмерць.

Паколькі ў нас ёсьць халадзільнікі, зьнікла традыцыя купляць на рынку жывых гусей і трусоў, каб забіваць іх якраз на абед. Аднак традыцыя забіваць карпаў на Куцю надалей жывая.

Цікава, што традыцыя купляць жывога карпа на Калядныя сьвяты ўзьнікла зусім нядаўна, то бок у 50-х гадах, калі ў сувязі з эканамічнымі праблемамі ўлады рашыліся замяніць традыцыйную калядную сялёдку на жывова карпа.

Дарэчы, сёлета Польскія гадоўцы карпа, згуртаваныя ў Асацыяцыі „Пан Карп”, паспрабавалі прышчапіць гэтую традыцыю таксама ў Ватыкане, куды яны адправілі 120 жывых карпаў, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт