Малпы сілай думкі кіравалі віртуальнымі рукамі 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        10.11.2013 10:10
                    
                                 
                
                
                    Гэта крок да распрацоўкі кантраляваных мозгам штучных канечнасьцяў для паралізаваныx людзей. 
                
                
                
                
               
                
                         
wikipedia.org
 
Амэрыканскія біёлагі навучылі малпаў сілай думкі кіраваць дзьвюма віртуальнымі рукамі, а не адной, што было зроблена раней – гэта чарговы крок да распрацоўкі кантраляваных непасрэдна мозгам штучных канечнасьцяў для паралізаваныx людзей, гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным у часопісе Science Translational Medicine.
Два гады таму група навукоўцаў выкарыстала нэйра-кампутарны інтэрфэйс у наступным экспэрымэньце: яны падключылі да рухальнага цэнтру мазгоў прымата звыштонкія электроды і злучылі іх з кампутарам, дзякуючы чаму малпы змаглі сілай думкі кіраваць віртуальнай рукой. 
У новым экспэрымэнце макак-рэзусаў навучылі рухаць адразу дзьвюма віртуальнымі канечнасьцямі. Жывёлы бачылі на кампутарным маніторы два круглыя прадметы і прымушалі свайго "аватара" класьці на іх рукі – спачатку з дапамогай джойсьцікаў, затым - выключна сілай думкі. Пры гэтым навукоўцы "счытвалі" нэрвовыя сыгналы паддосьледных з дапамогай імплянтаваныx ім мультыэлектродных матрыц. На працягу 15 дзён малпы навучыліся спраўляцца з заданьнем. 
У ходзе дасьледаваньня навукоўцы высьветлілі, што за рухальныя функцыі адказвае адразу мноства нэрвовых клетак, а ня кожная паасобку, і актыўнасьць іх падвышаецца, калі прымАты кіруюць дзьвюма віртуальнымі рукамі адразу – гэтыя адкрыцьці будуць важныя пры распрацоўцы сыстэмы, якая будзе здольная аднавіць рухальныя функцыі ў людзей з пашкоджанымі сьпіннымі мазгамі.
эб/ РИА Новости