Нечуванае здарэньне ў Ватыкане (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
31.10.2013 12:13
Маленькі хлопчык перапыніў выступ Папы рымскага.
Фота: Беларуская служба Ватыканскага радыё
Фота: Беларуская служба Ватыканскага радыё
Важны дзень, важная прамова, тысячы людзей на пляцы Сьвятога Пятра ў Рыме. Нечакана на сцэну выбягае маленькі хлопчык. Прыклейваецца пантыфіка і ня хоча ад яго адарвацца. Целаахоўнікі ня бачаць іншага выйсьця і спрабуюць падкупіць яго цукеркамі. Але дарэмна...
Так у інтэрнэце зьявіўся новы герой: хлопчык, які падчас нядаўняга сьвяткаваньня Дня сям'і ў Ватыкане падбег да папы Францішка, абняў яго і не хацеў адыйсьці. Пантыфік не спыняючы прамовы таксама абдымаў хлопчыка. Крыху пазьней дзіця круціцца ля пантыфіка, які сядзіць на сваім троне, потым цалуе папскі крыж. На чарговых здымках сьвет убачыў хлопчыка, прытуленага да Францішка падчас прыёму віншаваньняў, а потым малы ўжо сядзеў на папскім прастоле.
Папу Францішка прысутнасьць дзіцяці ня зьбіла з панталыку, ён увесь час працягваў размову зь вернікамі, піша "Gazeta Wyborcza".
Фота: Беларуская служба Ватыканскага радыё