Брыдкія дылемы прыгажосьці
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
14.10.2013 14:32
Касмэтычныя кампаніі сустракаюцца з праблемай тэставаньня касмэтыкі на жывёлах у Кітаі.
Кітай – гэта адна зь нешматлікіх краін на сьвеце, дзе не забароняюць, а нават патрабуюць тэставаць касмэтыку на жывёлах. Пра брыдкія дылемы прыгажосьці піша выданьне Bloomberg Businessweek. У Кітаі практыкуецца закапываньне касмэтыкі ў вочы трусоў або забіваньне іх пасьля тэставаньня на запаленьне скуры. Гэта вылікае сур’ёзную дылему для сусьветных канцэрнаў, як L’Oreal або Procter&Gamble. Яны мараць увайсьці на гіганцкі рынак, але баяцца рэакцыі кліентаў у краінах, дзе не дапускаюцца такія адносіны да жывёлаў.
Кітайскі рынак касмэтыкі за апошні год вырас на амаль тры мільярды даляраў – да амаль 35 мільярдаў. Для кожнага вытворцы гэта лакомы кавалак. Фірмы робіць, што могуць, каб абыйсьці патрабаваньне выпрабоўваньня касмэтыкі на жывёлах. Адны, як японскі канцэрн Shiseido, стараюцца пераканаць кітайскія ўлады, што ёсьць магчымасьць праверыць дзейнасьць касмэтыкі й без тэставаньня на жывёле, іншыя, напрыклад, L’Oreal, будуюць у Кітаі лябараторыі, дзе будуць гадаваць клеткі скуры чалавека адмыслова дзеля тэставаньня касмэтыкі. Кітайскія ўлады намераваліся выдаць першыя згоды на дасьледваньне касмэтыкі без удзелу жывёлаў. Але яны кінулі ўсе сілы на расьсьледваньне скандалаў, якія датычылі прадуктаў харчаваньня. Напрыклад, у гандлі прадавалі мяса лісаў, пацукоў ды норак пад выглядам бараніны. Так што раней ці хутчэй у Кітаі таксама паявяцца этычныя нормы, якія дазволяць не тэставаць касмэтыкі на зьвярах, але гэта адбудзецца не раней, чым у будучым годзе – падсумоўвае Bloomberg Businessweek.
нг