Кітайцы жывуць у крамах Ікеа
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
06.09.2013 14:41
„Gazeta Wyborcza”: Рэклямны дэвіз швэдзкай кампаніі: "Наш дом – твой дом" кітайцы ўспрымаюць літаральна.
Яны ладзіць пікнікі ў рэстаране і сьпяць на ложках з тоўстымі матрацамі.
У выходныя дні ў краме Ikea ў гандлёвым цэнтры ў Пэкіне на ложках адпачываюць і старыя, і маладыя, часта нават цэлымі сем'ямі. Зьняўшы абутак, закутаўшыся ў коўдру ў цёплых колерах, з адной або некалькімі падушкамі пад галавой яны сьпяць нават па некалькі гадзін. Час ад часу прыходзіць хтосьці з пэрсаналу і ветліва просіць вызваліць ложак для наступнага кліента, каб ён таксама мог апрабаваць матрац.
Увечары аддзел спальнай мэблі нагадвае вялікую спальню, з гарою памятых коўдраў, пледаў і падушак. Тое ж самае адбываецца ў гандлёвым цэнтры Ikea ў Шанхаі, прэс -сакратар якога паскардзіўся польскаму журналісту, што бялізну даводзіцца мяняць кожны дзень.
Некаторыя кітайцы сталі сапраўднымі жыхарамі крам Ікеа. Яны прыходзяць на адкрыцьцё і выходзяць апошнімі. У 40-градусную сьпякоту, так як сёлета, людзі шукалі ў крамах ахаладжэньня.
Тое, што маса народу сьпіць на адным ложку, тут зусім нікому не перашкаджае. Гэтак жа, як сямейныя пікнікі, якія кітайцы ладзяць у сталоўцы Ikea і выкарыстоўваць пры гэтым посуд з выставаў.
Кліенты цэняць ветлівасьць пэрсаналу, які надзвычай цярпліва ставіцца нават да бацькоў, якія пускаюць на канапы маленькіх дзяцей безь пялюшак.
Крамам Ikea гэта, відаць, аплочваецца, робіць выснову газэта, бо сёньняшні госьць – гэта заўтрашні кліент.
эб