Logo Polskiego Radia
Print

Cалодкае жыцьцё

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 27.08.2013 14:00
Адзін чалавек у Польшчы зьядае ў сярэднім кіляграм цукру за месяц.

/
Сярэднестатыстычны першаклясьнік у Польшчы з моманту свайго нараджэньня зьеў ужо пад розным выглядам 84 кіляграмы цуцкру. У яго ўжо разьвілася залежнасьць ад салодкага. А гэта заслуга бацькоў, дзядулі з бабуляй, школы й спажывецкіх канцэрнаў. Пра салодкае жыцьцё дзяцей піша выданьне „Newsweek Polska”.

Адзін чалавек у Польшчы зьядяе ў сярэднім кіляграм цукру за месяц. Нямала прыходзіцца на дзяцей. Дастаткова пачытаць этыкеткі прадуктаў, прызначаных для малодшых: у 100 грамах муслі для дзяцей – 30 грамаў цукру, у сырку – 12 грамаў, у малочным батончыку – 8 грамаў.

У выніку калі 40 гадоў таму сярод 100 дзяцей было толькі адно з атлушчэньнем, то цяпер звыш 20 адсоткаў дзяцей змагаецца з празьмернай вагой, а 4 адсоткі неабходна лячыць ад атлушчэньня. Спажываючы простыя вугляроды, а такімі зьяўляецца цукар, мы атрымліваем агромную дозу калёрый, але неўзабаве зноў пачынаем адчуваць голад. Мала хто ня любіць салодкага, але вялікая колькьсьць цукру ў ежы – гэта ня толькі пытаньне смаку, але таксама бізнэс-разьлік.

Нямецкае таварыства спажыўцоў правяло аналіз паўтары тысячы спажывецкіх тавараў для дзяцей. Больш за палову з іх была названая салодкімі закускамі зь вялікім утрыманьнем тлушчу, хаця бальшыня рэклямуецца ў якасьці карысных для здароўя дзяцей прадуктаў.

У школах аўтаматы прадаюць салодкія напоі й батончыкі, тое, што дзеці, на жаль, купляюць ахвотней за ўсё. Бацькі абураюцца ў інтэрнэце на канцэрны, якія кормяць дзяцей салодкімі прадуктамі, а самі канцэрны прызнаюць, што яны робяць тое, што людзі купляюць. Бацькі хваляцца, колькі грошай выдаткоўваюць, каб карміць дзіця карыснай і здаровай ежай. Але насамрэч усё часьцей ім цяжка знайсьці час на падрыхтоўку здаровага харчаваньня, таму затыкаюць дзіця салодкім батончыкам. Найбольш дзяцей змагаецца з празьмернай вагой ва ўзросьце ад 4 да 6 гадоў, тады, калі бацькі яшчэ поўнасьцю кантралююць іх дыету.

Newsweek Polska/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт