Logo Polskiego Radia
Print

Падарунак бабулькі

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 17.07.2013 10:29
Амэрыканка выслала ў Познань больш за мільён даляраў ЗША.


Ядвіга Рагульска-Кыц з Чыкага -- мільянэрка і прафэсар мэдыцыны -- ня мае вілы ані басэйну, апранаецца на распродажах, на працу ходзіць пешшу. Гэтая жанчына выслала ў Познань больш за мільён даляраў ЗША.

У студзені 2010 года Анджэй Роса, старшыня Велькапольскага альцгеймэраўскага таварыства з Познані, атрымаў электронны ліст ад прадстаўніцы прыватнага сямейнага фонду з ЗША, якая папрасіла яго аб сустрэчы.

- Нам запрапанавалі дапамогу ў выглядзе ахвяраваньня на дзейнасьць нашага цэнтру. Сума для нас была значная -- 16 тыс. даляраў.

Грошы хутка разышліся на бягучыя патрэбы. Неўзабаве фонд ізноў да нас адгукнуўся: - Гэтым разам мы дамо вам мільён даляраў.

Ахвяраваньне -- 1 млн. 150 тысяч даляраў на будову новай сядзібы цэнтру для хворых -- перадала праф. Ядвіга Рагульска-Кыц з Чыкага. Амэрыканская доктар, полька па паходжаньню, была жонкай мільянэра Робэрта Кыца. Але аб тым, што ён быў мільянэрам, жанчына даведалася ў 1998 годзе, пасьля сьмерці мужа. -- Я ведала, што ў нас ёсьць зьберажэньні, але не падазравала, што аж столькі, -- гаворыць сп-ня Ядвіга зь весялосьцю ў голасе.

-- Заможныя амэрыканцы ахвотна дзеляцца і дапамагаюць іншым, -- кажа прафэсар. Калі яна стала мільянэркай, то найперш прызнала стыпэндыі для таленавітых студэнтаў -- у гонар мужа. У выбары атрымальнікаў дапамогі дапамагае ёй Малгажата Гэлер-Качмарска, адвакат з Познані і сваячка. Гэта яна выбрала ў якасьці патэнцыйнага бэнэфіцыяра Альцгеймэраўскае таварыства.

Вось такі не штодзённы выпадак апісвае на сваіх старонках "Gazeta Wyborcza". З поўным зьместам артыкулу можна пазнаёміцца, напрыклад, на сайце штодзёнкі.

wyborcza.pl/эб




Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт