Трэба паставіць мяжу прагрэсу
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
20.06.2013 12:07
У галіне тэхнічных навінак мы дайшлі да ўзроўню, на які выйшла мэдыцына каля 20 гадоў таму.
акуляры Google зь відэакамэрай
Ці камэрцыйныя фірмы могуць сачыць за людзьмі, ці павінны існаваць этычныя межы новых тэхналёгій, якія дазволяць назіраць за кожным нашым крокам? Гэтыя пытаньні задае Эва Седлецка ў „Gazeta Wyborcza”.
Амбудсмэны, якія займаюцца аховай пэрсанальных дадзеных у розных краінах, зьвярнуліся да старшыні кампаніі Google. Гаворка ідзе пра новае вынаходніцтва фірмы – акуляры, у якія ўбудаваныя фотакамэра й фотаапарат. Зробленыя здымкі ды відэафільмы можна адразу зьмясьціць у інтэрнэце. Апаратура зь фільмаў пра Бонда, якая ўваходзіць у наша жыцьцё.
Ці ёсьць этычная мяжа разьвіцьця? У гэтай галіне мы дайшлі да такога ўзроўню, на які выйшла мэдыцына каля 20 гадоў таму. Аказалася, што прагрэс біятэхналёгіі практычна неабмежаваны, можа глыбока ўмешвацца ў наша здароўе, жыцьцё, годнасьць. Таму было прынятае рашэньне накласьці на яго этычныя рамкі. Былі напісаныя Эўрапейская біяэтычная канвэнцыя ды Ўсеагульная дэлярацыя ААН аб правах чалавека й біяэтыцы. Яны забараняюць клянаваць чалавека, ствараць гібрыды з чалавека й жывёлы, выкарыстоўваць у бізнэс-мэтах людзкія ворганы, ткані й зародкі, лячыць бяз згоды пацыента і праводзіць адбор зародкаў з увагі на пол.
Сёньня назіраецца падобная сытуацыя ў галіне новых тэхналёгій. Неабходна вырашыць, чаго абсалютна нельга рабіць, нават калі гэта прыносіць мільярды даходаў і павышае ВУП дзяржавы. Прыняць рашэньне на ўзроўні ня толькі Эўропы, але таксама астатняга сьвету. Таксама таго сьвету, дзе пакуль што няма сеткі інтэрнэт. Але калі туды паедуць турысты ў акулярах Googlе’а, iPhone’амі, iPad’aмі ды іншым, што чалавек яшчэ здолее прыдумаць, і тады прыватнасьць стане паняцьцем, якое нічога ня значыць.
Gazeta Wyborcza/нг