Ня будзе вуліцы Lecho Kačynskio 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        18.06.2013 13:11
                    
                                 
                
                
                    Мова - перашкода ў добрых кантактах палякаў зь летувісамі.
                
                
                    
                        
fot. Wikipedia/Albertus teolog, GNU Free Documentation License
                     
                
                
                
               
                
                          Пра абсурды ў змаганьні Летувы за родную мову паведамляе „Gazeta Wyborcza”. Калі вы намераны заснаваць уласную кампанію, то павінны атрымаць згоду ўрадавай камісіі летувіскай мовы на яе назоў. Нельга карыстацца літарамі x, w i q, але гэтыя літары й так паяўляюцца на шыльдах.
Польская меншасьць (каля 7% насельніцтва краіны) здаўна патрабуе права на арыгінальны правапіс прозьвішч або дзьвюхмоўных назваў населеных пунктаў. Пакуль што атрымала толькі льготы падчас экзаменаў на атэстат сталасьці для вучняў са школ нацыянальных меншасьцяў.
Пытаньне аховы роднай мовы – гэта адна з самых вялікіх праблем Летувы. З кожным годам саміх летувісаў становіцца шсё менш, напрыклад, летась амаль 16% летувіскіх дзяцей нарадзілася за межамі Айчыны ў выніку масавай эміграцыі.
Людзі, якія выехалі перад вайной, гавораць па-летувіску лепш, чым тыя, хто выехаў у пошуках працы некалькі гадоў таму. Пасьля вяртаньня яны ня ўмеюць выгаворваць летувіскія гукі, ня могуць правільна складваць сказы. Напрыклад, падчас Летувіскага эканамічнага форуму, які адбыўся на пачатку чэрвеня, афіцыйнай мовай сустрэчы была ангельская, зь перакладам на летувіскую. Але моўная палітыка ўладаў усё больш перашкаджае самім летувісам. Калі хтосьці выйдзе замуж за іншаземца, то ня можа прыняць яго прозьвішча ў арыгінальным правапісе, хаця ён сам можа яго захаваць. Але на практыцы аказваецца, што гэта два розныя прозьвішчы, таму нельга ад імя мужа ці жонкі атрымаць, напрыклад, заказны ліст на пошце.
Закон, у выніку якога ўсе прозьвішчы павінны пісацца па-летувіску, стаў перашкодай у названьні вуліцы ў Вільні імём Леха Качыньскага. Летувіская вэрсія Lecho Kačynskio ў родным склоне не спадабалася мясцовым палякам.  
нг