Прысуджаныя да раку
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        07.06.2013 14:11
                    
                                 
                
                
                    Амаль палова брытанцаў, якія будуць жыць у 2020, будуць хварэць на рак. 
                
                
                
                
               
                
                         
Зьвесткі, прадстаўленыя прэстыжнай арганізацыяй па догляду за хворымі на рак, не пакідаюць ніякіх сумневаў. Празь сем гадоў ажно 47 адсоткаў брытанцаў захварэюць ракам. Але ёсьць і суцяшальны момант: усё больш і больш людзей жывуць пасьля дыягназу, піша „Gazeta Wyborcza”. 
У дасьледаваньні прыводзяцца зьвесткі аб захворваньні на рак у апошнія 20 гадоў. І так: 32% брытанцаў, якія памерлі ў 1992 годзе, пакутавалі ад рака. Да 2010 года гэтая лічба ўзрасла да 44 адсоткаў.
Паводле апошніх ацэнак, якія вынікаюць з аналізу захворваньняў і сьмяротнасьці, да 2020 года лічба ўзрасьце да 47 адсоткаў.
Асноўная прычына ў тым, што грамадзтва старэе. На старасьць у людзей большая схільнасьць да рака. Аднак існуюць і важныя фактары, зьвязаныя з ладам жыцьця: няправільнае харчаваньне, алькаголь і нізкая фізычная актыўнасьць.
У навуковым дакладзе зьмяшчаецца таксама нотка аптымізму. Xоць усё больш брытанцаў будзе хварэць на рак, многія зь іх выжывуць. У 2010 годзе выжыла 35 адсоткаў людзей з дыягназам рака, а да 2020 года будзе іх 38 адсоткаў.
Гэта зьвязана з разьвіцьцём мэдыцыны, лепшай дыягностыкай, увядзеньнем сучасных лекаў і агульным паляпшэньнем якасьці мэдычнай дапамогі. Адной з найважнейшыx мэтаў, якія ставіць перад сабой сучасная анкалёгія, зьяўляецца раньняе выяўленьне рака.
Трывожныя зьвесткі прадставіла адна з найбуйнейшых дабрачынных арганізацый Вялікабрытаніі, якая займаецца доглядам за пацыентамі з ракам, Macmillan Cancer Support.
эб