Унівэрсальная вакцына ўжо ня мроя
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
30.05.2013 09:13
Навукоўцы знайшлі спосаб стварэньня ўнівэрсальнай вакцыны.
Вакцына можа ўзьдзейнічаць на рэчыва, якое знаходзіцца ў абалонках хваробатворных бактэрый, паведамляе РИА «Новости». Вынікі дасьледаваньня апублікаваныя ў часопісе Proceedings of the National Academy of Sciences.
Навукоўцы вынайшлі беспрэцэдэнтную магчымасьць выкарыстоўваць адно дзеючае рэчыва для зьнішчэньня вялікай колькасьці розных мікраарганізмаў, у тым ліку тых, што выклікаюць ганарэю, сухоты й малярыю. Аднак ці атрыманая вакцына сапраўды будзе здольная забіваць ўсе патагенныя мікраарганізмы або хаця б вялікую частку зь іх, мы зможам даведацца пасьля вырабаваньня найперш антыцелаў, а потым вакцыны на людзях.
Многія бактэрыі ад навакольнага асяродзьдзя ахоўваюць сьлізістыя абалонкі – капсулы. Дасьледнікі выявілі, што кампанэнт бактэрыяльнай капсулы полісахарыд PNAG сустракаецца ў значна большай колькасьці мікраарганізмаў, чым лічылася раней.
Натуральныя антыцелы супраць бактэрый, якія зьмяшчаюць у сваёй абалонцы PNAG, ёсьць у арганізьме чалавека й іншых млекакормячых, але іх недастаткова для эфэктыўнай абароны арганізму. Таму навукоўцы стварылі антыцелы, якія выяўляюць PNAG і пасьпяхова забіваюць мікраарганізмы. Пасьля ўвядзеньня прэпарату мышам, дасьледнікі пераканаліся, што антыцелы пасьпяхова абараняюць зьвяркоў ад стрэптакокаў, лістэрый, мэнінгакокаў, грыбка, які выклікае малочніцу, і паразіта, які быў у мышэй прычынай малярыі.
Тэрапія антыцеламі ўжо пасьпяхова была выпрабаваная на дабраахвотніках. Канчатковыя іспыты вакцыны павінны пачацца ў 2014 годзе.
РИА «Новости»/эб
/слухайце ў далучаным файле/