Logo Polskiego Radia
Print

Аўтамабіль, які працуе на аміяку

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 28.05.2013 17:07
Паўднёвая Карэя прадставіла ў аўторак свой першы аўтамабіль, які працуе на аміяку.

/


Аўтамабіль, распрацаваны Карэйскім інстытутам энэргетычных дасьледаваньняў, выкарыстоўвае ў якасьці паліва сумесь з 30% бэнзыну і 70% аміяку, што дае магчымасьць зьменшыць выкіды вуглякіслага газу на 70%.

Перавага новага паліва таксама ў тым, што аміяк не дае парніковых газаў пры спальваньні. Паводле паўднёвакарэйскіх дасьледнікаў, аміяк можна дадаваць у паліва для любога аўтамабіля, але для гэтага неабходна мадэрнізаваць сыстэму. Пра гэта паведамляе РИА «Новости» са спасылкай на агенцтва Рэнхап.

Паводле распрацоўнікаў, калі новым палівам запраўляць толькі 20% усіх аўтамабіляў Паўднёвай Карэі, то выкіды парніковых газаў зьменшыліся б больш чым на 10 мільёнаў тон або 15% у год.

Адзіным недахопам паліва зьяўляецца высокі кошт аміяку, але навукоўцы запэўнілі, што ўжо працуюць над больш таннымі спосабамі яго вытворчасьці.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт