Небясьпечны вірус крадзе SMS-кі!
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
28.05.2013 14:59
Карыстальнікам смартфонаў з апэрацыйнай сыстэмай Android пагражае небясьпечны вірус, папярэджваюць адмыслоўцы кампаніі Dr. Web.
Шкоднасная праграма пад назвай "Android.Pincer.2.origin" гэта г.зв. траян, які ўсталёўваецца пад выглядам карыснай для карыстальнікам праграмы. Траян дазваляе зламысьніку атрымаць інфармацыю, якая захоўваецца на прыладзе, бязь ведама і згоды ўладальніка смартфона. Як паведамляюць экспэрты распрацоўніка антывіруснага апраграмаваньня, кампаніі Dr. Web, траян распаўсюджваецца ў выглядзе сэртыфікату бясьпекі, які нібыта неабходна ўсталяваць на смартфоне пад кіраваньнем Android. Праграма выводзіць на экран ілжывае паведамленьне аб пасьпяховым усталяваньні сэртыфікату, а пазьней да перазагрузкі прылады не праяўляе актыўнасьці.
Пры перазагрузцы прылады "Android.Pincer.2.origin" падключаецца да адмысловага сэрвэру і перадае на яго такія зьвесткі, як нумар і мадэль тэлефона, назва апэратара, вэрсія апэрацыйнай сыстэмы.
Затым шкоднасная праграма чакае ўказаньняў ад кіберзлачынцаў, напр. аб перахопе SMS-паведамленьняў карыстальніка. Яна можа таксама перадаваць каманды, якія будуць зьяўляцца на дысплэі заінфэкаванай прылады. Такім чынам зламысьнікі могуць перахапіць SMS-павемленьні з аднаразавымі кодамі для выкананьня апэрацый онлайн.
Як можна абараніцца? Па-першае і галоўнае, трэба забясьпечыць паролем доступ да тэлефону. Па-другое, важныя зьвесткі, якія захоўваюцца на смартфоне, лепш шыфраваць. Таксама неабходна асьцярожна карыстацца агульнадаступнымі бесправаднымі інтэрнэт-сеткамі. Экспэрты таксама раяць разважліва абнаўляць праграмнае забесьпячэньня на прыладах.
эб