Logo Polskiego Radia
Print

«Разумныя» акуляры Google

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 21.04.2013 17:22
Google забараніла пазычаць ці перапрадаваць свае «разумныя» акуляры.


/


Карпарацыя Google агучыла ўмовы продажу, паводле якіх уладальнікам Google Glass забараняецца перапрадаваць і нават пазычаць «разумныя» акуляры іншым карыстальнікам.

«Карыстальнік ня можа перапрадаваць, пазычаць ці перадаваць прыладу іншым асобам без спэцыяльнага дазволу Google. Калі такая перадача адбудзецца, Google пакідае за сабой права дэактываваць акуляры з прыпыненьнем абслугоўваньня прылады, а таксама без магчымасьці вяртаньня выдаткаваных на куплю сродкаў, як непасрэднаму ўладальніку, гэтак і трэцім асобам», — адзначаецца ў дакумэнце.

Вызначыць, хто зьяўляецца сапраўдным уладальнікам, даволі проста, бо кожная прылада зарэгістраваная на акаўнт пакупніка Google.
***

У лютым Google правёў творчы конкурс #ifihadglass, пераможцы якога атрымалі права набыць гаджэт за $1,5 тыс. Удзельнікі павінны былі напісаць у Twitter або Google+, што б яны зрабілі, калі б у іх былі гэтыя акуляры.

Адзін зь пераможцаў выставіў Google Glass на eBay са стартавай цаной у $5 тыс. Лот хутка набыў папулярнасьць: было зроблена 28 ставак, а сума падскочыла да 90 тысяч 100 даляраў. Аднак пазьней карыстальнік зьняў гаджэт з аўкцыёну, напісаўшы, што ён «ня меў паняцьця, што акуляраў прадаваць нельга».
***

Пра стварэньне Google Glass Explorer Edition — «акуляраў дапоўненай рэальнасьці» кампанія Google абвясьціла яшчэ ў лютым.

З дапамогай Google Glass Explorer Edition іх уладальнікі могуць здымаць відэа, адпраўляць паведамленьні, ладзіць відэаканфэрэнцыі, а таксама карыстацца перакладчыкам. Акуляры абсталяваныя прыладамі Bluetooth і Wi-Fі, якія дазваляюць перадаваць файлы з дапамогай смартфонаў.
***

/

Днямі ў сеціва патрапілі падрабязныя тэхнічныя характарыстыкі навінкі Google.

«Разумныя» акуляры Google Glass аб’ядноўваюць у сабе функцыі смартфона й кампутара. Прылада абсталяваная інтэграваным дысплэем з падтрымкай працоўнага дазволу роўнага 640 x 360 піксэляў, прычым гэтаму экрану пад сілу сфармаваць выяву эквівалентную той, якую б выдаваў 25-дзюймавы экран з адлегласьці 2,4 мэтра.

Акуляры Google Glass маюць 16 Гб флэш-памяці, аднак карыстальніку даступныя толькі 12 Гб, 802.11 b/g Wi-Fi і Bluetooth (для сынхранізацыі са смартфонамі) адаптары, дазваляюць запісваць відэа разрашэньнем 1280 х 720 кропак і рабіць фота з разрашэньнем 5-мэгапіксэляў, за перадачу гуку адказная тэхналёгія коснай праводнасьці.

Час аўтаномнай працы Google Glass для тыповага выкарыстаньня складае адзін поўны працоўны дзень, падсілкоўваньне акумулятара ажыцьцяўляецца праз адмысловую зарадную прыладу праз порт Micro USB.

Варта адзначыць, што для працы з «разумнымі» акулярамі смартфон павінен працаваць на аперацыйнай сыстэме не ніжэй за Android 4.0.3 і мець спэцыяльны дадатак Myglass Companion, для доступу да SMS і GPS.

Першая партыя дзьвюх тысяч прылад Google Glass Explorer Edition прадаецца па цане $1,5 тыс. Як дэкляруе кампанія Google, да канца года будзе выпушчаная больш даступная па коштах вэрсія акуляраў.

Google/Вести.ru/эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт