Logo Polskiego Radia
Print

Нарвэгія - краіна нафты й газу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.04.2013 11:22
Нарвэжцы працуюць роўна столькі, каб хапіла на выгоднае жыцьцё.

/

„Rzeczpospolita”: Нарвэжцы працуюць роўна столькі, каб хапіла на выгоднае жыцьцё. Сёньня Нарвэгія зьяўляецца ў Эўропе незвычайным месцам цішыні й дабрабыту. Гаворка не пра шыкоўнае жыцьцё, бо гэта не ў стылі нарвэжцаў. Краіна таксама зьяўляецца раем для мігрантаў, якія ўмеюць сумленна працаваць, а іх праца сапраўды выдатна аплачваецца.

30-гадзінны працоўны тыдзень хапае, каб жыць багата, купіць ці пабудаваць дом для летняга адпачынку й зьесьці ў рэстаране абед, цана якога для сярэднестатыстычнага эўрапейца сапраўды экстравагантная: два невялічкія бутэрброды й два бакала віна 50 эўра.

Ля ўзьбярэжжа стаяць яхты, якія здаюцца сьціплымі лодкамі ў параўнаньні зь яхтамі ў Гішпаніі, якая знаходзіцца ў глыбокім крызысе. Тут няма пышнасьці, характэрнай для краін, якія жывуць з нафты й газу. На вуліцах Осла няма дарагіх спартыўных аўтамабіляў, але за тое зьвяртаюць увагу стаянкі для электрааўтамабіляў. Яны бясплатныя, паколькі гэты від транспарта зьяўляецца для краіны прыярытэтам. Дзяржава з прыемнасьцю даплачвае да экалёгіі.

Сярод краін-чальцоў Арганізацыі эканамічнай супрацы й разьвіцьця Нарвэгія належыць да групы, якая выступае за зьмяншэньне працоўнага часу. Пры гэтым 61% насельніцтва прафэсійна актыўны. Амаль столькі ж колькі ў Грэцыі, Гішпаніі, Італіі ці Вугоршчыне – краінах, якія перажываюць вельмі глыбокі крызыс.

У гэтай краіне працуецца ўсё менш, паколькі нафтава-газавы бум падняў заробкі ў цэлай эканоміцы. Цяпер нават падчас крызысу нафта застаецца вельмі дарагой, а беспрацоўе ў краіне складае 3,6% - праца ёсьць амаль для ўсіх.

Дадаткова ВУП у мінулым годзе вырас на 3,5%, а сярэдні заробак складае 5300 эўра, гэта на 60% больш, чым сярэдняя ў Эўропе.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт