Logo Polskiego Radia
Print

Амаладжальны ультрагук

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 28.02.2013 21:29
Касмэтычныя працэдуры з выкарыстаньнем ультрагукаў амаладжаюць і дапамагаюць схуднець.

/


Апошнім годам вырасла эфэктыўнасьць, а разам зь ёй і папулярнасьць амаладжальныx працэдур, якія выкарыстоўваюць ультрагук. Ультрагукавая энэргія даходзіць да глыбокіx пластоў дэрмы, дзе стымулюе вытворчасьць калягену ў фібраблястаx. Такім чынам выконваецца неінвазійны ліфт твару, шыі й дэкальтэ. Працэдура ня толькі амалоджвае скуру, але й запавольвае працэс старэньня.

Дарэчы, ультрагук можа быць выкарыстаны ў барацьбе зь лішняй вагой. Якім чынам гэта адбываецца? Высокачастотныя ультрагукавыя хвалі разьбіваюць тлушчавыя клеткі, не пашкоджваюць пры гэтым скуры й нават яе ўзмацняюць. Увядзеньне гэтай тэхналёгіі ў касмэтычныя кабінэты было папярэджанае 10-ю гадамі дасьледаваньняў над эфэктыўнасьцю й бясьпекай. Liposonix проста створаны для людзей, якія, нягледзячы на шматлікія намаганьні, жорсткія дыеты ды фізычныя практыкаваньні, ня могуць схуднець.

/


Яшчэ адна навінка, якая дапамагае скінуць вагу, спалучае ў сабе чатыры мэтады: ультрагук, радыёхвалі, крыо й вакуум. Існуе адмысловая прылада CryoLab, з дапамогай якой можна ня толькі пазбавіцца лішніх кіляграмаў, а й выправіць контуры твару, зьліквідаваць маршчыны, плямкі, другі падбародак, выпукліць скулы і наогул амаладзіць твар ды ўсё цела. Працэс выглядае натупным чынам: монапалярная радыёхваля награвае глыбокія слаі скуры й тлушчавую тканку, што прыводзіць да згортваньня калягенавых і элястынавых валокнаў, пасьля чаго яны вяртаюцца да сваёй натуральнай формы. Цеплавы ўдар раздражняе фібраблясты, якія пачынаюць вырабляць новыя валокны. Гэта прыводзіць да патаўшчэньня скуры й ліфтуе яе.

/


Барацьба з тлушчавай тканкай складаецца з трох этапаў. Па-першае, нізкачастотны ультрагук разьбівае тлушчавыя клеткі. Тады радыёхваля празь лімфатычную сыстэму выводзіць тлустыя кіслоты й таксыны з арганізму. На апошнім этапе пашкоджаныя тлушчавыя клеткі замарожваюць да тэмпэратуры мінус 3°С, што прыводзіць да іх канчатковага распаду.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт