Маладосьць зь лябараторыі
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
03.03.2013 07:13
Сёньня ў эстэтычнай мэдыцыне штораз часьцей выкарыстоўваецца лябараторны аналіз.
Якраз ён лічыцца адным з найбольш пэрспэктыўных напрамкаў. Аналіз ДНК дапамагае вызначыць генэтычныя схільнасьці пацыента, напрыклад, ці ёсьць у яго тэндэнцыя да высыханьня скуры. Зыходзячы з такіх ведаў, можна дакладней падабраць працэдуры супраць старэньня. За касмэталягічны аналіз ДНК у Польшчы прыйдзецца заплаціць каля 500 эўра, але гэта вельмі сьціплы выдатак у параўнаньні зь іншым лябараторным мэтадам — вырошчваньня й імплянтацыі фібраблястаў.
Гэты спосаб дазваляе стымуляваць тканку скуры, якая з узростам становіцца менш актыўнай, а гэта й ёсьць прычына старэньня скуры. Лячэньне фібраблястамі лічыцца адным з самых бясьпечных і найбольш эфэктыўных спосабаў амаладжэньня. Ад пацыента бярэцца кавалак скуры. У лябараторыі зь яго вырошчваюцца клеткі, і калі празь некалькі тыдняў іх ужо дастаткова, яны ўводзяцца ў арганізм пацыента. Вынікі пераўзыходзяць існуючыя дагэтуль мэтады амаладжэньня. Акрамя таго, эфэкт вельмі доўга захоўваецца, нават да некалькіх гадоў. Але за такую раскошу трэба вельмі шмат заплаціць. Сума насамрэч астранамічная, таму ня будзем нават яе называць.
эб