Logo Polskiego Radia
Print

Хто будзе кіраваць Ватыканам да выбару Папы?

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.02.2013 15:52
Як выглядаюць працэдуры ў Ватыкане пасьля адрачэньня Папы Рымскага й хто будзе кіраваць Сьвятым пасадам?

Усе сёньняшнія польскія газэты пішуць пра адрачэньне ад пасаду Папы Рымскага Бэнэдыкта XVI. Сёньня а 20.00 гадзіне паводле цэнтральнаэўрапейскага часу пантыфік афіцыйна перастане кіраваць касьцёлам. Газэта “Przeczpospolita” прысьвячае постаці Папы й яго службе касьцёлу некалькі палос. У прыватнасьці, штодзёнка паведамляе пра пэрыяд паміж адрачэньнем і выбарам новага пантыфіка. І так, пасьля таго, як Бэнэдыкт XVI перастане займаць пасад, пачнецца гэтак званы пэрыяд sede vacante, які працягнецца да выбару новага Папы. Улада ў касьцёле будзе належыць кардыналам пад старшынствам дэкана Калегіі кардыналаў Анджэла Садана. А ўлада ў дзяржаве Ватыкан пяройдзе да кардынала Тарчызіё Бэртонэ, дзяржсакратара Апостальскай сталіцы. Адначасова з адрачэньне свае функцыі перастануць выконваць кіраўнікі папскіх радаў і кангрэгацый – гэта накшталт ватыканскіх міністэрстваў. А вось 1 сакавіка кардынал Анджэла Садана вышле кардыналам спэцыяльныя лісты з просьбай прыбыць у Ватыкан для выбару новага Папы. Хутчэй за ўсё 10 сакавіка пачнецца канклявэ – гэта значыць сустрэча кардыналаў, на якой іерархі паспрабуюць выбраць новага пантыфіка. Канклявэ будзе працягвацца да моманту, пакуль кардыналам ня ўдасцца паразумецца й выбраць Папу, паведамляе “Przeczpospolita”.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт