Logo Polskiego Radia
Print

Увечары прэм’ера PlayStation 4

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 20.02.2013 13:03
Апошніая з гульнявых кансоляў — PlayStation 4 — будзе прадстаўленая сёньня позна вечарам у Нью-Ёрку.

/


Гэтак вынікае зь непацьверджаных пакуль зьвестак. Яе вытворца — кампанія Sony не раскрывае ніякіх дэталяў, але тэхналягічныя парталы поўняцца чуткамі.


Адной з новых асаблівасьцяў кансолі будзе г.зв. струменевае відэа (стрымінг). Гэта азначае, што на ёй можна будзе гуляць празь інтэрнэт у рэальным часе. Паводле камэнтатараў, аб гэтым сьведчыць набыцьцё кампаніяй Sony партала Gakai, які менавіта займаецца высакаякасным стрымінгам.


Sony вырабляе PlayStation ужо дзевяць гадоў. На сёньняшні дзень было прададзена больш за 310 мільёнаў гэтых прылад і амаль тры мільярды гульняў. Канкурэнтныя кампаніі — Microsoft і Nintendo — не адстаюць і таксама абяцаюць новае пакаленьне кансоляў.

eb

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт