Logo Polskiego Radia
Print

Люты — гэта добры час для назіраньня за Мэркурыем

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 07.02.2013 17:48
Лепшых умоў для вячэрняга назіраньня за Мэркурыем у 2013 годзе ня будзе.
www.poznajtajemnice.pl

kosmos


Гэтак кажа дац. Аркад’юш Олех з Астранамічнага цэнтру Польскай акадэміі навук у Варшаве.

Мэркурый зьяўляецца самай блізкай плянетай да Сонца. На небе ён не адсоўваецца ад нашай дзённай зоркі далей, чым на 28 градусаў, а таму за ім заўсёды складана назіраць. Як кажа астраном Аркад’юш Олех, 16 лютага а 22:30 Мэркурый будзе знаходзіцца ў максымальным усходнім падоўжаньні, то бок, у максымальнай вуглавой адлегласьці ад Сонца. Гэта створыць добрыя ўмовы для назіраньня за плянэтай.

Мэркурый можна будзе ўбачыць прыблізна праз гадзіну пасьля заходу сонца, больш-менш на 10 градусе над заходнім гарызонтам. Максымальна высока плянэта будзе знаходзіцца прыкладна 18 лютага. „Лепшых умоў для вячэрняга назіраньня за Мэркурыем сёлета ня здарыцца. Але ненашмат горш Мэркурый будзе бачны каля 6 чэрвеня”, — паведаміў вучоны.

А калі нам пашчасьціць, то на чыстым заходнім гарызонце, крыху ніжэй Мэркурыя, можна будзе ўбачыць і Марс. Праўда, гэта будзе вельмі складана, бо 8 лютага Мэркурый і Марс будуць у вуглавой адлегласьці усяго 0,3 градуса адзін ад аднаго.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт