„Rzeczpospolita”: „2013 — год ашчаднасьці”
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
01.01.2013 05:12
Будуць таньнейшыя крэдыты, затое банкаўскія ўкладаньні будуць менш прыбытковымі.
Патаньнее газ, але падаражэе бэнзін. Першая палова 2013 г. у эканамічным сэньсе можа быць найцяжэйшым часам за апошнія 20 гадоў. Нават калі Польшчы ўдасца пазьбегнуць афіцыйнай рэцэсіі, то і так шмат людзей страціць працу. Вялікім выклікам будзе ўтрымаць стандарт жыцьця на папярэднім узроўні. Абмяжоўвайма выдаткі, — заклікае „Rzeczpospolita”.
А крыху вышэй друкуе навагоднія віншаваньні. Штодзёнка жадае сваім чытачам зьмястоўных палітычных дэбатаў, танных замежных валют: франка і эўра, бэнзыну, таньнейшага за 5 зл., бліскучых ідэй ва ўрадзе, як ажывіць эканоміку, а яшчэ каб стадыёны самі сябе ўтрымлівалі, каб мы дачакаліся польскіх намінацый на Оскара, сотняў кілямэтраў новых аўтастрад ды зьмяншэньня падаткаў. І каб з гэтага споўнілася хаця б палова, — жадае рэкацыя газэты „Rzeczpospolita”.
эб