Logo Polskiego Radia
Print

З Гданьску ў Варшаву хутчэй па S7, чым А1

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 28.11.2012 14:45
Журналісты штодзёнкі „Gazeta Wyborcza” мералі, колькі часу займае дарога з Гданьску ў Варшаву.

/


Дзьве каманды адначасова выехалі з узьбярэжжа Балтыкі. Адныя ехалі па аўтастрадзе на Лодзь, а другія скіраваліся на Варшаву па хуткаснай трасе №7.

І высьветлілася, што з Гданьска ў сталіцу хутчэй і таньней даедзем па „сямёрцы”.

На трасе S7 усяго 108 км з 344 адпавядае стандартам хуткаснай дарогі. Таму, здавалася б, больш рацыянальна выбраць даўжэйшы шлях – 421 км, але з гэтага 336 км праязджаем па камфортных аўтастрадаx А1 і А2. Але аўтастрада А1 яшчэ не да канца збудаваная. 64-кілямэтровы адрэзак трэба было ехаць па старой дарозе, якая ідзе паралельна зь неадданым адрэзкам аўтастрады. Ну, і трэба было праехаць праз горад Влацлавэк.

У сваю чаргу на S7 шмат адрэзкаў апошнім часам мадэрнізавалі. На дарозе не было шмат машын, хоць рух запавольвалі фуры і грузавікі. Да таго ж на ўсёй трасе было шмат фотарадараў.

Але да вынікаў. Каманда, якая ехала з Гданьска па хуткаснай трасе №7, прыехала пад чыгуначны вакзал Варшава Цэнтральна за 3 гадз. 50 xв. Журналісты, якія выбралі аўтастрады, далучыліся да іх праз 25 хв. Мала таго, што яны ехалі даўжэй, іх падарожжа было даражэйшым – давялося заплаціць амаль 30 злотых за праезд па аўтастрадах і паліва, вядома ж, пайшло больш, бо дарога была амаль на 100 км даўжэйшай.

Gazeta Wyborcza/эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт