Жанчыны-курцы паміраюць на 10 гадоў раней 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        01.11.2012 08:20
                    
                                 
                
                
                    Дасьледваньні паказваюць, што наступствы курэньня яшчэ больш небясьпечныя для здароўя, чым думалі раней.
                
                
                    
                        
                     
                
                
                
               
                
                         
Жанчыны, якія ўсё жыцьцё кураць, паміраюць на дзесяць гадоў раней, чым іх сяброўкі, якія жывуць без нікатыну. Але калі кінуць курыць да 30-і гадоў, то гэта дазваляе амаль цалкам пазбегнуць нэгатыўных наступстваў для здароўя, – сьцьвердзілі навукоўцы з Оксфардзкага ўнівэрсытэту.
Дасьледваньні паказваюць, што наступствы курэньня яшчэ больш небясьпечныя для здароўя, чым думалі раней. Нават калі нехта выкурвае адну цыгарэту ў дзень, то ў яго ўдвая павышаецца верагоднасьць заўчаснай сьмерці. 
Жанчыны, якім удалося кінуць курыць ва ўзросьце да 30-і гадоў, жылі ў сярэднім на адзін месяц карацей. Жанчыны, якія курылі да 40 гадоў, паміралі на год раней, чым іх сяброўкі, якія жылі без нікатыну. Іх сытуцыя была ў дзесяць разоў лепшай, чым жанчын, якія курылі ажно да сьмерці.
Дасьледнікі прыйшлі да высновы, што больш важкім фактарам для здароўя была не колькасць выкураных цыгарэт, а тое, як доўга чалавек курыў. 
эб/"Sueddeutsche Zeitung"