Logo Polskiego Radia
Print

Тыдзень захворваньняў сятчаткі вачэй

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.09.2012 16:33
Прафэсар Станкевіч шкадуе, што лечыцца толькі 10% пацыентаў, у якіх заўважаюцца захворваньні сятчаткі.

Фота:
Фота: uznayvse.ru

Кожны трэці паляк ніколі ня быў у акуліста ды амаль нічога ня ведае пра захворваньні вачэй. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы, апублікаванай з нагоды Тыдня захворваньняў сятчаткі вачэй.

Старшыня Асацыяцыі ўзроставай макулярнай дэгенэрацыі сятчаткі вачэй прафэсар Анджэй Станкевіч падкрэсьлівае, што недыягназаваныя й нялечаныя захворваньні сятчаткі могуць прывесьці да сьлепаты.

Анджэй Станкевіч: Захворваньні сятчаткі, асабліва ўзроставая макулярная дэгенэрацыя сятчаткі, цягам некалькіх месяцаў могуць давесьці да сур’ёзных праблем са зрокам ды нават сьлепаты. Гэтыя хваробы можна лячыць. Аднак, каб лячэньне было пасьпяховым, па-першае, хваробу трэба дыягназаваць на раньнім этапе. Гэта значыць, што пацыент спачатку павінен прыйсьці да лекара.

Прафэсар Станкевіч шкадуе, што лечыцца толькі 10% пацыентаў, у якіх заўважаюцца захворваньні сятчаткі.

Анджэй Станкевіч: 90% чалавек не пачынае тэрапіі. Па-першае, яны не наведваюць лекара. Па-другое, прыходзяць на этапе хваробы ў апошняй стадыі. Па-трэцяе, візыта ў лекара яны чакаюць некалькі месяцаў. Тым часам, напрыклад, узроставая макулярная дэгенэрацыя сятчаткі за некалькі месяцаў можа давесьці да сьлепаты.

- папярэджвае прафэсар Анджэй Станкевіч.

Старшыня Асацыяцыі „Retina AMD Polska”, Малгажата Пахолец падкрэсьлівае, што ў выпадку захворваньняў вачэй найважнейшымі зьяўляюцца прафілактычныя дасьледаваньні.

Малгажата Пахолец: Хваробы вачэй, на шчасьце, а можа на жаль, амаль ня выклікаюць болі. Гэта не адбываецца так, што мы трацім зрок у адзін дзень. Гэтыя захворваньні разьвіваюцца цягам тыдняў і месяцаў. На канец, калі мы арыентуемся, што наш зрок вельмі пагоршыўся, часта на лячэньне ўжо запозна.

- кажа Малгажата Пахолец.

Справаздача пад назвай „Спыніць эпідэмію сьлепаты. Мэдыцынскі, сацыяльны й эканамічны аспэкты захворваньня сятчаткі" была апрацаваная на падставе дасьледаваньня тысячы палякаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт