Logo Polskiego Radia
Print

Маніпулююць сном пацукоў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.09.2012 09:00
Гэта можна будзе выкарыстоўваць у паляпшэньні працэсу кансалідацыі памяці.

Фота:
Фота: bionet.nsc.ru

Дасьледчыкам з Масачусэцкага тэхналягічнага інстытута ўдалося зазірнуць у мозг сьпячых пацукоў і маніпуляваць іхнымі соннымі марамі.

Грызуны, якія ўдзельнічалі ў экспэрымэнце, увесь дзень бегалі па лябірынце, вывучаючы два гукі. Адзін зь іх паведамляў, што абраны пацукамі шлях вядзе да ежы. Другі - што на дадзеным шляху харчаваньня ня знойдуць.

Пасьля дня практыкаваньняў пацукі пайшлі спаць. Вядома, што мозг паўтарае ноччу інфармацыю, якую прысвоіў цягам дня. Аднак не было вядома, ці мозг можна да гэтага прымусіць шляхам вонкавых стымулятараў. Аказваецца, што так.

Навукоўцы вывучалі начную актыўнасьць мозгу пацукоў (гіпакампа). Згаданая актыўнасьць сьведчыла пра тое, што падчас сну пацукі надалей бегаюць па лябірынце – пра гэта сьведчыла праца мозгу, ідэнтычна той, якая назіралася падчас навукі. Калі адмыслоўцы пачалі пускаць два згаданыя гукі, заўважылі, што пацукам сьняцца канкрэтныя месцы ў лябірынце, зьвязаныя з гэтым гукам.

Паводле адмыслоўцаў, гэты факт можа прывесьці да стварэньня новых спосабаў маніпуляцыі сном ды выкарыстаць іх у паляпшэньні працэсу кансалідацыі памяці. Гэта ў сваю чаргу можа дапамагчы ў лячэньні, напрыклад, посттраўматычнага стрэсавага засмучэньня (ПТСР).

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт