Logo Polskiego Radia
Print

„Dawn” у космасе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.09.2012 09:00
Цяпер зонд накіроўваецца ў напрамку карлікавай плянэты Цэрэры.

/

Амэрыканскі касьмічны зонд „Dawn” пакідае арбіту астэроіда Вэста, на якой знаходзіўся больш за год. Цяпер ён накіруецца ў напрамку іншага касьмічнага аб'екта дасьледаваньня - карлікавай плянэты Цэрэра.

Місія зонду пачалася пяць гадоў таму на Флёрыдзе. Спэцыялісты Амэрыканскага касьмічнага агенцтва (NASA) заплянавалі ягоны палёт у абшар пояса астэроідаў, разьмешчаных паміж Марсам і Юпітэрам, які знаходзіцца пяць мільярдаў кілямэтраў ад Зямлі. Першым аб’ектам дасьледаваньня зонду быў астэроід Вэста, да якога касьмічны карабель даляцеў год таму.

„Гэта наш карабель выйшаў на арбіту вакол астэроіда. Такім чынам, мы дасягнулі першую мэту. Гэта першая такая місія, падчас якой карабель дасягнуў таго рэгіёну, але й пачаў кружляць вакол аднаго з астэроідаў,”- нагадаў кіраўнік місіі Крыс Расэл.

Зонд даслаў на Зямлю шмат здымкаў. На думку навукоўцаў, Вэста - гэта вельмі стары астэроід, які ўзьнік на самым пачатку Сонечнай сыстэмы.

Падарожжа зонду на карлікавую плянэты Цэрэра будзе працягвацца тры гады. Як і ў выпадку Вэсты, зонд будзе дасьледаваць паверхню, цяжар і хімічны склад плянэты.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт