Logo Polskiego Radia
Print

Сэксуальныя захворваньні мужчынаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.08.2012 15:00
Праблема заўчаснай эякуляцыі датычыць кожнага трэцяга паляка, праблемы з эрэкцыяй - кожнага дзясятага.

/

Вядомы польскі сэксуоляг і псыхатэрапэўт прафэсар Зьбігнеў Леў Старовіч кажа, што адной з найчасьцейшых праблемаў у мужчынаў зьяўляецца заўчасная эякуляцыя.

Зьбігнеў Леў Старовіч: Калі сэксуальны акт хутка заканчваецца, то маладыя мужчыны могуць яго, скажам так, паўтарыць. Але ў выпадку старэйшых мужчынаў гэта ўжо ня так проста. Гэта вядзе да незадавальненьня партнэркі, паколькі акт заканчваецца да моманту, пакуль яна здолела дасягнуць полавае ўзбуджаньне.

Чарговая справа - гэта праблемы з эрэкцыяй. Калі праблема заўчаснай эякуляцыі датычыць кожнага трэцяга паляка, то праблемы з эрэкцыяй - кожнага дзясятага. Пра гэта сьведчаць дасьледаваньні Польскага сэксуалягічнага таварыства, - кажа прафэсар Старовіч.

Зьбігнеў Леў Старовіч: Гэта вельмі бянтэжыць мужчынаў, паколькі добрая сэксуальная форма - гэта сынонім мужчынскасьці. У жанчыны няма такой сувязі паміж сэксуальнай формай і пачуцьцём жаноцкасьці, паколькі яны атрымліваюць задавальненьне таксама ў іншых ролях.

Паводле дасьледаваньняў, праведзеных агенцтвам „SW Reserch”, пра мужчынскасьць, паводле мужчынаў, сьведчыць сэксуальнае здароўе. У сваю чаргу ў сьвядомасьці жанчынаў „мужны” азначае апякунчы, прадбачлівы, які з пашанай ставіцца да жанчынаў, - падкрэсьлівае Дыяна Сабалеўска з кансалтынгавай фірмы „On Board ECOO Network”.

Дыяна Сабалеўска: Больш за 70% мужчынаў лічыць добрую сэксуальную форму найважнейшым паказчыкам мужчынскасьці. Сэксуальная сфэра - гэта аснова ўласнай вартасьці сярод мужчынаў. Таму калі ўзьнікаюць нейкія праблемы ў гэтым аспэкце, то мужчыны адчуваюць сябе горшымі.

Тым часам мужчыны, якія змагаюцца з сэксуальнымі праблемамі, замест таго, каб накіравацца да лекара, шукаюць выратаваньня ў працы, алькаголі альбо цыгарэтах, - кажа прафэсар Старовіч.

Зьбігнеў Леў Старовіч: Адныя становяцца больш агрэсыўнымі, іншыя ўвогуле адмаўляюцца ад сэксуальнага жыцьця. Трэція становяцца больш скрытымі … Мужчынскія рэакцыі бываюць вельмі розныя. Таму я заклікаю мужчынаў: калі мы маеце нейкія праблемы з сэксам, дык трэба спазнаць іх прычыны. Гэта неабходна для пасьпяховага лячэньня.

Сэксуоляг папярэджвае мужчынаў, каб яны не куплялі ў інтэрнэце ніякіх мэдыкамэнтаў, якія нібыта палепшаць сэксуальную спраўнасьць.

Гэта небясьпечна, паколькі праблемы з эрэкцыяй могуць быць таксама прызнакам іншых хваробаў, напрыклад, крывяноснай сыстэмы ці праблем з абменам рэчываў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт