У Плютона - новы месяц
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
19.07.2012 13:49
Гэта ўжо пяты месяц карлікавай плянэты.
pl.wikipedia.org
Касьмічны тэлескоп „Хабл” зьдзейсьніў чарговае астранамічнае адкрыцьцё. Гэтым разам ён зрабіў здымак невядомага да гэтай пары месяца Плютона – карлікавай плянэты нашай сонечнай сыстэмы.
Месяц называецца Р5. Спадарожнік невялікі ды мае нерэгулярны кшталт. Ягоны дыямэтар складае ад 10 да 25 кілямэтраў. На здымках, зробленых тэлескопам „Хабл”, ён выглядае як мікраскапійная сьветлая кропка.
Нагадаем, першы спадарожнік Плютона быў адкрыты навукоўцамі амаль 35 гадоў таму, а чатыры астатнія - цягам апошніх гадоў менавіта дзякуючы тэлескопу „Хабл”.
За новым месяцам паназірае амэрыканскі зонд „New Horizons”, які трапіць ў раён Плютона й ягоных спадарожнікаў праз тры гады. Навукоўцы спадзяюцца, што гэта дапаможа зразумець гісторыю адлеглых куткоў сонечнай сыстэмы.
аз