Мядзьведзь жартаў не разумее!
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alaksandar  Papko
                        
                        16.07.2012 15:30
                    
                                 
                
                
                    Як паводзіць сябе пры сустрэчы з лясным драпежнікам? 
                
                
                    
                        
 
                     
                
                
                
               
                
                         
Фота: dzietki.org
 
 
“Не называй мяне мішкам!” – пад такім лёзунгам Сусьветны фонд дзікай прыроды распачаў кампанію, якая павінна навучыць турыстаў, як паводзіць сябе пры сустрэчах зь мядзьведзямі. У апошнія гады валадары пушчаў усё часьцей сталі нападаць на бесклапотных турыстаў – піша газэта “Metro”. У большасьці выпадкаў агрэсія жывёлаў была выклікана нахабнымі паводзінамі саміх людзей.
Калі вы заўважылі ў лесе мядзьведзя – ні ў якім выпадку не набліжайцеся да яго, не рабіце здымкаў, рэзкіх рухаў. Асьцярожна адыходзьце назад, не паварочвайцеся да зьвера сьпіной. Ніколі не кідайце мядзьведзю ежу. Менавіта звычка шукаць ежу ў чалавека прываблівае драпежнікаў да людзей. На турыстычных сьцежках у запаведніках няма нават бакаў для сьмецьця – каб лясныя жыхары не шукалі ежы на маршрутах, дзе ходзяць людзі. 
Мядзьведзя, які спрабаваў накінуцца на чалавека,  звычайна адлоўліваюць, і рэшту свайго жыцьця ён праводзіць у няволі. Каб абараніць турыстаў і лясных жыхароў, ва ўсіх польскіх запаведніках раздаюць бясплатныя брашуры пад загалоўкам “Асьцярожна, мядзьведзь!”
Metro/ап