Такіх бактэрыяў няма!
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        13.07.2012 09:00
                    
                                 
                
                
                    Навукоўцы абверглі ранейшыя сэнсацыйныя вынікі дасьледаваньняў амэрыканскага біёляга. 
                
                
                    
                        
mikroskop
                     
                
                
                
               
                
                         Навукоўцы абвяргаюць гіпотэзу пра існаваньне бактэрыяў, біялягічнае жыцьцё якіх кардынальна адрозьніваецца ад астатніх арганізмаў. Такім чынам яны падвяргаюць сумненьню спэктакулярнае адкрыцьцё, абвешчанае два гады таму.
Формам жыцьця, якія вядомыя навукоўцам, патрэбныя чатыры элемэнты: вугаль, вадарод, азот, кісларод і сера. Дзякуючы ім яны выпрацоўваюць бялкі, тлушчы й ДНК.
Два гады таму амэрыканская біёляг Фэліса Ўольф-Сайман паведаміла на старонках прэстыжнага выданьня „Science”, што адкрыла бактэрыі, якія абвяргаюць згаданае правіла - замест фосфару выкарыстоўвюць мыш'як – элемэнт, які ядавіты для іншых арганізмаў.
Цяпер дзьве групы навукоўцаў на старонках таго ж выданьня падвяргаюць вынікі дасьледаваньняў амэрыканкі ды aспрэчваюць, што яна знайшла новую форму жыцьця.
Тыднёвік „Science” не абвергнуў сэнсацыйнай публікацыі амэрыканскага біёляга. Выдаўцы заявілі, што навука разьвіваецца менавіта дзякуючы таму, што навукоўцы стараюцца пацьвердзіць альбо выключыць вынікі дасьледаваньняў сваіх калегаў.
аз