Logo Polskiego Radia
Print

Тэстэр „Брастэр” - супраць рака

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.07.2012 09:00
Новы мэтад дыягностыкі абапіраецца на вадкакрысталічнай тэрмаграфіі.

Польская фірма прапануе новы мэтад выкрываньня рака грудзей пры дапамозе вадкакрысталічнай тэрмаграфіі. Гэта магчыма дзякуючы праекту, фінансаванаму са сродкаў ЭЗ.

Тэстэр „Брастэр” можна прымяняць у прафіляктыцы рака грудзей побач з мамаграфіяй і ультрагукавым абсьледаваньнем.

Дасьледаваньні, праведзеныя біятэхналягічнай суполкай „Брастэр” пры супрацы з навукоўцамі Вайсковай тэхнічнай акадэміі, прывялі да ўзьнікненьня пераноснага тэстэра па раньняй дыягностыцы грудзей.

Тэрмаграфічнае дасьледаваньне, у адрозьненьне ад рэнтгенаўскай мамаграфіі, поўнасьцю бясьпечнае для пацыентак, паколькі яно не выкарыстоўвае шкоднай радыяцыі. Гэта значыць, што абсьледаваньне тэстэрам можна рабіць адвольную колькасьць разоў.

Гэта, паводле адмыслоўцаў, прычыніцца да павышэньня выкрываньня рака на этапе, які дазволіць яго пасьпяхова лячыць.

Навукоўцы гарантуюць, што жанчына зможа рабіць дасьледаваньне самайтойна.

Паводле прадстаўнікоў фірмы „Брастэр”, тэстэр будзе даступны на рынку праз год.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт