Logo Polskiego Radia
Print

Ген, які адказвае за грып

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.06.2012 09:00
Людзі, якія маюць ген IFITM3, хварэюць грыпам цяжэй, чым іншыя.

/

Навукоўцы ідэнтыфікавалі ген, які адказвае за цяжкія прызнакі грыпу. У іхнай ацэнцы, згаданае адкрыцьцё можа вельмі дапамагчы ў барацьбе з будучымі эпідэміямі грыпу ў сьвеце.

Гаворка ідзе пра ген IFITM3. Людзі, якія маюць гэты ген, хварэюць грыпам цяжэй, чым іншыя.

Генэтычныя дасьледаваньні па гэтай справе пачаліся пасьля вядомай эпідэміі сьвінога грыпу, які тры гады таму прычыніўся да сьмерці 18 тысяч людзей па ўсім сьвеце.

„Спачатку мы дасьледавалі згаданы ген у мышэй. Пазьней у людзей, якія ў выніку захворваньня грыпам апынуліся ў шпіталі. Аказалася, што сапраўды, гэта ген IFITM3 вырашае пра тое, якім чынам вірусы грыпу пранікаюць у клеткі,”- паясьняе аўтар дасьледаваньняў прафэсар Поль Келем.

Навукоўцы падкрэсьліваюць, што цяпер можна будзе вызначыць асобы менш устойлівыя на грып ды ахоўваць іх у большай ступені падчас эпідэмій. Магчыма, што дзякуючы згаданым дасьледаваньням узьнікнуць новыя лякарствы супраць грыпу, - чытаем у навуковым тыднёвіку „Nature”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт