Logo Polskiego Radia
Print

29.05.1917 нарадзіўся Дж.Ф.Кэнэдзі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.05.2012 17:48
  • Дж.Ф.Кэнэдзі.mp3
Ён быў 35-ым і, да гэтага часу, адзіным каталіцкім прэзыдэнтам Злучаных Штатаў Амэрыкі.

29 траўня спаўняецца 95-гадоў з дня нараджэньня Джона Фіцджэральда Кэнэдзі. У 1963 годзе ён быў застрэлены ў цэнтры горада Далас, калі ехаў у адкрытым аўтамабілі з жонкай Жаклін. Страляў былы салдат марской пяхоты, савецкі шпіён, Лі Харві Освальд. Аднак многія факты аб забойстве й яго прычыны да гэтага часу не растлумачаны.

У 1960 годзе Джон Кэнэдзі пачаў прэзыдэнцкую кампанію. Яго асноўным супернікам быў кандыдат ад Рэспубліканскай партыі кансэрватыўны палітык, пратэстант Рычард Ніксан. У ліпені 1960 Кэнэдзі быў афіцыйна прызначаны кандыдатам у прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі. У верасьні таго ж года адбыліся першыя ў гісторыі тэлебачаньня дэбаты паміж кандыдатамі ў прэзыдэнты. Джон Кэнэдзі пакінуў на мільёнах гледачоў уражаньне больш дынамічнага палітыка, упэўненага й больш элегантнага, чым яго канкурэнт.

Дж.Кэнэдзі: У 1960 годзе, у той час, калі праходзяць выбары й вакол адбываюцца войны, мы задаем пытаньне, ці будзе палова сьвету па-ранейшаму жыць у няволі, ці пойдзе па шляху свабоды, па якім ідзем мы. Я думаю, што многае залежыць ад таго, што мы выбіраем у Злучаных Штатах.

20 студзеня 1961 г. Кэнэдзі прыняў прысягу як 35-ы прэзыдэнт ЗША. У сваёй прамове ён сказаў знакамітыя словы, якія ведаюць ня толькі ўсе амэрыканцы. Гэтую фразу па сёньняшні дзень выкарыстоўваюць кандыдаты на прэзыдэнта і ў іншых краінах.

Дж.Кэнэдзі: Дарогія амэрыканцы, не пытайце, што ваша краіна можа зрабіць для вас, спытайце, што вы можаце зрабіць для сваёй краіны.

За няпоўныя тры гады прэзыдэнцтва Джон Кэнэдзі прыняў некалькі важных палітычных рашэньняў міжнароднага характару. Павялічыў амэрыканскі ваенны кантынгент у Віетнаме, дазволіў апэрацыю супраць Кубы ў затоцы Сьвіней ў 1961 годзе.

Джон Кэнэдзі стварыў "гарачую лінію" з Масквой для таго, каб зьменшыць узровень ядзернай пагрозы. Яго заслугай было тое, што ў 1963 годзе ЗША й Вялікабрытанія падпісалі дамову аб забароне ядзерных выпрабаваньняў. Да 2008 года дакумэнт падпісалі 123 краіны. Кэнэдзі спрычыніўся таксама да стварэньня Корпусу міру, арганізацыі, якая актыўна дапамагае краінам трэцяга сьвету.

За некалькі тыдняў да нападзеньня гітлераўскай Нямеччыны на Польшчу, Джон Кэнэдзі наведаў Эўропу. Быў таксама і ў Варшаве. Пасьля выбуху вайны ён напісаў славуты артыкул „Why England Slept”, u jakim vykazaw ździwleńnie biaździejnaściu zachodnich sajuźnikaw Polszczy.

Джон Кэнэдзі загінуў у замаху 22 лістапада 1963 году. Стралком быў савецкі шпіён Лі Xарві Освальд, які нейкі час жыў у Менску на Беларусі.

Да сёньняшняга дня застаецца шмат пытаньняў зьвязаных са сьмерцю амэрыканскага прэзыдэнта.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт