Прэзыдэнт Нямеччыны цэніць Польшчу
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        27.03.2012 16:49
                    
                                 
                
                
                     Завяршаецца візыт Ёахіма Гаўка ў Польшчы.
                
                
                
                
               
                
                         
Ёахім Гаўк ад учора знаходзіцца ў Варшаве ў таварыстве сваёй партнэркі Даніэлы Шадт. У панядзелак ён спаткаўся з Браніславам Камароўскім.
Гаўк ня толькі выбраў Польшчу першым месцам свайго замежнага візыту, але й правёў у Варшаве ноч, што павялічвае  значэньне яго рашэньня. Пасьля сёньняшняй сустрэчы з Дональдам Тускам прэзыдэнт пакіне Варшаву. 
“Палякі разумеюць мяне часам лепш за немцаў, што вынікае з польскай любові да свабоды”, – кажа Гаўк. Шмат гадоў ён падкрэсьлівае значэньне “Салідарнасьці”, як для завяршэньня халоднай вайны, так і для аб’яднаньня Нямеччыны.
Rzeczpospolita