Новы энэргаблёк у электрастанцыі „Kozienice”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
24.01.2012 13:30
Гэта будзе найбуйнейшая інвэстыцыя ў польскай энэргетыцы ў 2012 годзе.
Электрастанцыя „Kozienice” пабудуе новы энэргетычны блёк магутнасьцю 1000 МэгаВат. Кошт інвэстыцыі складзе каля 1 мільярда 300 мільёнаў эўра. Гэта будзе найбуйнейшая інвэстыцыя ў польскай энэргетыцы ў 2012 годзе.
Новы энэргетычны блёк на адну трэцюю павялічыць вытворчыя здольнасьці электрастанцыі „Kozienice”.
Паводле старшыні ўправы прадпрыемства Кшыштафа Збароўскага, інвэстыцыя мае вялікае значэньне для польскага энэргетычнага сэктара.
Кшыштаф Збароўскі: Яна напэўна палепшыць энэргетычны балянс Польшчы. Напэўна палепшыць балянс энэргаканцэрну „ENEA”, які больш энэргіі прадае, чым сам выпускае. Гэта важнае таксама таму, што цягам бліжэйшых гадоў у Польшчы будуць выключацца чарговыя энэргетычныя блёкі ў сувязі зь іх састарэлай тэханалёгіяй і адмоўным тэхнічным станам. Гэта загарантуе Польшчы адсутнасьць перапынкаў у пастаўках энэргіі.
Новы блёк электрастанцыі „Kozienice” будзе адным з найбольш сучасных у Эўропе адначасова вельмі прыязным для навакольнага асяродзьдзя.
Актуальна працягваецца тэндэр на яго рэалізацыю. Уступныя прапановы перадалі тры фірмы. Будаўніцтва павінна пачацца ў другім квартале бягучага году. Пры эксплюатацыі новага блёку працу знойдуць дадатковыя 200 чалавек. Інвэстыцыя будзе фінансаваная ўласнымі сродкамі канцэрну „ENEA” і шляхам выпуску аблігацыяў.
Электрастанцыя „Kozienice” таксама заключыла дамову з шахтай „Bogdanka” на дадатковыя пастаўкі вугалю для новага энэргетычнага блёку. Дамова будзе дзейнічаць да 2036 году.
Электрастанцыя „Kozienice”- гэта найбуйнейшы польскі вытворца электраэнэргіі, які працуе на каменным вугале. Доля ўдзелу фірмы ў рынку вытворчасьці электраэнэргіі складае 8% .
аз