Logo Polskiego Radia
Print

Польшча добра спраўляецца з крызысам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.09.2011 14:07
Група экспэртаў абмяркоўвала ўплыў фінансавага крызысу ў сьвеце на польскую эканоміку.

/

Польшча даволі добра спраўляецца ва ўмовах сучасных эканамічных выклікаў, - гэта выснова, якую зрабілі чальцы Эканамічнай рады пры Канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы. Сустрэча адбылася ўчора ў Варшаве.

У склад Эканамічнай рады ўваходзяць эканамісты, навукоўцы й прадстаўнікі бізнэсу, між іншым, былы кіраўнік польскага ўраду Ян Кшыштаф Бялецкі, прафэсар Вітальд Арлоўскі, прафэсар Дарыюш Філяр, былая старшыня Ўпраўленьня грамадзкага страхаваньня Аляксандра Віктораў, былы чалец Рады грашовай палітыкі Багуслаў Грабоўскі, а таксама Яцэк Вісьнеўскі з Raiffeisen Bank Polska SA.

У сустрэчы Эканамічнай рады ўдзельнічаў таксама міністар фінансаў Яцэк Растоўскі.

Як паведамляе віцэ-міністар у Канцылярыі прэм’ера Адам Ясэр, падчас сустрэчы абмяркоўвалася складаная сытуацыя на фінансавых рынках.

Адам Ясэр: Перш за ўсё, рада пазнаёмілася з дакладам міністра фінансаў, які ўдзельнічаў у вельмі важнай сустрэчы лідараў заходніх краінаў і чальцоў Міжнароднага валютнага фонду ў Вашынгтоне. Нагадваю, падчас згаданай сустрэчы абмяркоўваліся мэтады пераадольваньня сусьветнага фінансавага крызысу. Чальцы Эканамічнай рады выказалі свае погляды наконт таго, як Польшча спраўляецца з крызысам. Усе яны добра разумеюць, што найважнейшае пытаньне цяпер - як сьвет дасьць сабе рады з адсутнасьцью эканамічнага росту? Калі гаворка ідзе пра Польшчу, удзельнікі сустрэчы былі згодныя, што краіна спраўляецца з гэтымі пагрозамі адносна добра.

У сустрэчы ўдзельнічаў і кіраўнік польскага ўраду Дональд Туск. Наступнае паседжаньне Эканамічнай рады адбудзецца праз два тыдні.


аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт